ФК Манчэстэр Юнайтэд
«Манчэстэр Юнайтэд» (англ.: Manchester United) — англійскі футбольны клуб з горада Манчэстэр. Адзін з самых буйных і папулярных футбольных клубаў у свеце (каля 330 млн заўзятараў па ўсім свеце, або каля 5 % насельніцтва Зямлі). Адзін з клубаў-заснавальнікаў англійскай Прэм’ер-лігі (1992). У 38 з 45 апошніх сезонаў чэмпіянату Англіі, пачынаючы з сезона 1964/65, сярэдняя наведвальнасць дамашніх матчаў «Юнайтэд» была найвышэйшай сярод усіх футбольных клубаў Англіі.
Манчэстэр Юнайтэд | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Manchester United Football Club | |||
Мянушкі | Red Devils (Чырвоныя д’яблы) | |||
Заснаваны | 1878 | |||
Горад | Манчэстэр, Англія | |||
Стадыён |
Олд Трафард Умяшчальнасць: 75 643 |
|||
Уладальнік | Manchester United Limited[d] | |||
Прэзідэнт | Джаэл Глэйзер[d] і Аўрам Глэйзер[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2021/22 | 6 месца | |||
Сайт | manutd.com (англ.) (ісп.) (фр.) (ар.) (яп.) (кіт.) (кар.) | |||
|
Хатні стадыён «Юнайтэд», «Олд Трафард», быў адкрыты ў 1910 годзе. Ён з’яўляецца найбуйнейшым пасля «Уэмблі» футбольным стадыёнам у Англіі і месціць больш 76 тысяч заўзятараў.
«Манчэстэр Юнайтэд» з’яўляецца адным з самых паспяховых англійскіх клубаў па колькасці тытулаў за ўсю гісторыю, а за апошнія часы — самым паспяховым клубам у Англіі, выйграўшы 38 буйных трафея з лістапада 1986 года па май 2013 года, калі каманду ўзначальваў сэр Алекс Фергюсан. У сезоне 2008/09 «Юнайтэд» выйграў чэмпіянат Англіі ў 18-ы раз, зраўняўшыся па гэтым паказчыку з «Ліверпулам», а праз два гады выйшаў наперад. У 1968 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» стаў першым англійскім клубам, які выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бенфіку» з лікам 4:1. У 1999 годзе клуб у другі раз выйграў галоўны еўрапейскі клубны трафей, адолеўшы ў фінале мюнхенскую «Баварыю» з лікам 2:1. У 2008 годзе «Юнайтэд» ізноў выйграў Лігу чэмпіёнаў, абгуляўшы ў фінале лонданскі «Чэлсі». Акрамя таго, «Юнайтэд» з’яўляецца рэкардсменам па колькасці выйграных Кубкаў Англіі (12 разоў).
На дадзены момант «Юнайтэд» мае самыя высокія прыбыткі сярод усіх футбольных клубаў у свеце і лічыцца самым дарагім спартыўным клубам у міры. У красавіку 2012 года часопіс «Форбс» ацаніў клуб у 1,43 млрд фунтаў (або 2,235 млрд долараў ЗША).
Галоўны трэнер каманды (часовы) — Ральф Рангнік, які быў прызначаны на гэту пасаду 2 снежня 2021 года пасля адстаўкі Уле Гунара Сульшэра.
ГісторыяПравіць
Першыя сезоны (1878—1945)Правіць
Клуб быў сфармаваны пад назвай «Newton Heath (Lancashire & Yorkshire Railway)» (скарочана «Newton Heath (L&YR)») групай рабочых-чыгуначнікаў Манчэстэра ў 1878 годзе. Затым імя было скарочана да «Newton Heath», а футбалісты сталі звацца «the Heathens» (насельнікі верасовых пустак). У 1889 годзе яны заснавалі футбольны альянс, які ў 1892 годзе ўвайшоў у склад футбольнай лігі Англіі.
Першым знятым на кінаплёнку матчам клуба стала перамога над клубам «Бернлі» 6 снежня 1902 года.
У 1902 годзе клуб збанкрутаваў, але быў выратаваны Джонам Дэвісам, які пагасіў даўгі і змяніў імя на «Manchester United», памяняўшы і колеры каманды з зялёнага і залатога на чырвоны і белы для таго, каб пахадзіць на футбольны клуб «Ліверпул». Пад новым імем клуб выйграў чэмпіянат Англіі ў 1908 годзе, а 26 красавіка 1909 года і Кубак Англіі, перамогшы ў фінале каманду з Брысталя. Затым у 1910 годзе пры фінансавай падтрымцы Дэвіса клуб пераехаў са старога стадыёна на Бэнк стрыт на новы «Олд Трафард». У 1911 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» зноў выйграў чэмпіянат Англіі.
Час Басбі (1945—1969)Правіць
Мэт Басбі быў прызначаны галоўным трэнерам каманды ў 1945 годзе. Справы ён вёў нечуваным тады спосабам, з’яўляючыся менеджарам і трэнерам адначасова. Поспех прыйшоў да яго практычна адразу: у 1948 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак Англіі.
Басбі ўвёў практыку пошуку маладых адораных футбалістаў, і ў 1956 годзе каманда са сярэднім узростам 22 гады выйграла чэмпіянат Англіі. У наступным сезоне «Манчэстэр Юнайтэд» ізноў выйграў чэмпіянат і дайшоў да фіналу кубка, прайграўшы ў ім клубу «Астан Віла». «Манчэстэр Юнайтэд» першым з англійскіх клубаў прыняў удзел у еўракубках, адразу ж дайшоўшы да паўфіналу.
6 лютага 1958 года каманда трапіла ў авіякатастрофу, вяртаючыся з еўракубкавай гульні, у небе над Мюнхенам. Трагедыя забрала жыццё васьмі футбалістаў і пятнаццаці іншых пасажыраў. Нягледзячы на трагедыю, клуб працягнуў выступы ва ўсіх турнірах і ў гэтым жа сезоне дайшоў да фіналу Кубка Англіі, саступіўшы ў ім клубу «Болтан Уондэрэрс».
У пачатку 60-х гадоў Басбі перабудаваў каманду, запрасіўшы такіх ігракоў, як Дэніс Лоу і Пэт Крэранд. Каманда выйграла кубак у 1963 годзе, затым у 1965 і 1967 гадах чэмпіянат Англіі, а ў 1968 годзе, першай з англійскіх каманд, Кубак чэмпіёнаў. У той камандзе гулялі тры футбалісты, якіх прызналі найлепшымі ў Еўропе па выніках года: Бобі Чарльтан, Дэніс Лоу і Джордж Бест. У 1969 годзе на пасадзе кіраўніка Басбі змяніў былы ігрок і трэнер каманды Уілф Мак-Гінес.
1969—1986Правіць
У канцы 1972 года галоўным трэнерам стаў Томі Дохерці. Дохерці, або проста «Док», выратаваў каманду ад вылету з найвышэйшага дывізіёна, зрэшты гэтага не атрымалася пазбегнуць у 1974 годзе. З першай спробы каманда вярнулася ў найвышэйшую лігу і ўжо ў 1976 годзе дайшла да фіналу Кубка Англіі, дзе прайграла «Саўтгемптану». У 1977 годзе каманда была ў фінале зноў, у гэты раз ёй спадарожнічаў поспех, і футбольны клуб «Ліверпул» быў пераможаны. Нягледзячы на гэты поспех і папулярнасць сярод заўзятараў, Дохерці пакінуў клуб неўзабаве пасля фіналу, пасля таго, як выявілася яго сувязь з жонкай фізіятэрапеўта.
На вакантны пост у 1977 годзе ўступіў Дэйв Секстан. Ён прышчапіў камандзе больш абарончы стыль, выклікаўшы незадаволенасць сярод заўзятараў, якія аддаюць перавагу атакаваламу футболу Басбі і Дохерці. Пасля шэрагу няўдалых сезонаў Секстан пакінуў клуб у 1981 годзе.
Яго пераемнікам стаў Рон Аткінсан, які адразу ж паставіў трансферны рэкорд, падпісаўшы кантракт з Браянам Робсанам з клуба «Вест Бромвіч». У камандзе Аткінсана таксама гулялі такія футбалісты як Еспер Ольсен, Гордан Стрэчан, Норман Вайтсайд і Марк Х’юз. Клуб выйграў кубак у 1983 і 1985 гадах, і Кубак чэмпіёнаў у сезоне 1985/86. Аднак у чэмпіянаце Англіі ў той год каманда заняла толькі чацвёртае месца. Дрэнная форма захавалася і ў наступным сезоне, калі каманда была на грані вылету з Прэм’ер-лігі. Пасля гэтага Аткінсан быў зняты з пасады.
Эпоха Алекса Фергюсана (1986—2013)Правіць
Алекс Фергюсан змяніў Аткінсана на пасту галоўнага трэнера каманды і вывеў яе на 11 месца па выніках чэмпіянату Англіі. Наступны сезон (1987/88), «Манчэстэр Юнайтэд» скончыў другім, а Браян Мак-Клейр стаў першым пасля Джорджа Беста бамбардзірам клуба, забіўшым дваццаць галоў у чэмпіянаце. Аднак у сезоне 1989 года каманда ізноў апынулася на грані вылету з Прэм’ер-Лігі, а Фергюсан на грані адстаўкі. Аднак перамога ў трэцім крузе Кубка Англіі над «Нотынгем Форэст» дазволіла яму працягнуць працу з камандай, што прывяло да перамогі над «Крыстал Пэлас» у фінале. У сезоне 1990/91 «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў, перамогшы ў фінале іспанскую «Барселону». Аднак у наступным годзе каманда выбыла з розыгрышу Кубка Англіі на ранняй стадыі, прайграўшы клубу «Лідс Юнайтэд». У 1991 годзе клуб выпусціў свае акцыі на Лонданскай біржы.
Прыезд у каманду Эрыка Кантана ў лістападзе 1992 года аказаў добры ўплыў на вынікі, і ўжо ў сезоне 1992/93 «Манчэстэр Юнайтэд» стаў чэмпіёнам Англіі, упершыню пасля 1967 года. Акрамя таго, у наступным сезоне каманда зрабіла дубль, выйграўшы як чэмпіянат, так і кубак краіны.
У сезоне 1994/95 Кантана атрымаў васьмімесячную дыскваліфікацыю за збіццё, нанесенае заўзятару клуба «Крыстал Пэлас» Мэцью Сімансу падчас гульні. Згуляўшы ўнічыю апошні матч чэмпіянату і саступіўшы ў фінале кубка «Эвертану», каманда засталася без узнагарод. Пасля гэтага Фергюсан прадаў частку ключавых ігракоў і запрасіў у каманду шэраг маладых таленавітых футбалістаў, уключаючы Дэвіда Бекхэма і Пола Скоўлза. Новыя ігракі ўдала ўліліся ў склад і ў сезоне 1995/96 «Манчэстэр Юнайтэд» зноў аформіў дубль.
У 1997 годзе каманда зноў выйграла чэмпіянат, а Эрык Кантана завяршыў кар’еру ва ўзросце 30 гадоў. Пачатак наступнага сезона таксама складаўся ўдала для каманды, але фінал не атрымаўся, і «Манчэстэр Юнайтэд» саступіў чэмпіёнства «Арсеналу». Сезон 1998/99 стаў найболей удалым для клуба — ён выйграў чэмпіянат і Кубак Англіі, а таксама Лігу чэмпіёнаў, стаўшы першым еўрапейскім клубам, якому пакараўся падобны хет-трык у адным сезоне. Каманда выйграла чэмпіянат у 2000 і 2001 гадах, але на еўрапейскай арэне выступала няўдала. Сезон 2002 быў скончаны на трэцім месцы, аднак у наступным годзе каманда ізноў выйграла чэмпіянат Англіі. У наступных сезонах каманда выступала не так удала. Наступнае чэмпіёнства каманда выйграла ў 2007 годзе. 13 мая 2005 года бізнесмен Малкальм Глейзер атрымаў кантрольны пакет акцый у клубе коштам каля 1,47 мільярда амерыканскіх долараў. 16 мая ён павялічыў сваю дзель да 75 працэнтаў, неабходных для атрымання права зняць акцыі клуба з гандлю Лонданскай біржы. Клуб зноў стаў прыватным.
8 мая 2013 года Алекс Фергюсан абвясціў аб рашэнні завяршыць трэнерскую кар’еру па заканчэнні сезона 2012/13, пры гэтым застаўшыся ў клубе ў якасці члена савета дырэктараў, а таксама пасла клуба. 9 мая было абвешчана, што новым галоўным трэнерам клуба стане Дэвід Моес, які да гэтага трэніраваў «Эвертан». Моес падпісаў з клубам шасцігадовы кантракт.
ЗаўзятарыПравіць
Пасля таго, як клуб выйграў чэмпіянат у 1956 годзе, ён стаў найболей наведвальным у лізе, пабіўшы папярэднія дасягненні «Ньюкасл Юнайтэд». Пасля авіякатастрофы ў Мюнхене ў 1958 годзе ў клуба значна дадалося заўзятараў. На мяжы стагоддзяў у клуба ёсць некалькі груп актыўных заўзятараў, сярод іх: Independent Manchester United Supporters' Association, Manchester United Supporters Trust.
СкладПравіць
Станам на ліпень 2022 года.
|
|
Галоўныя трэнерыПравіць
- 1892—1900 Э. Г. Олбат
- 1900—1903 Джэймс Уэст
- 1903—1912 Эрнест Мангнел
- 1912 Т. Дж. Уолварт
- 1912—1914 Джон Бентлі
- 1914—1921 Джон Робсан
- 1921—1926 Джон Чэпман
- 1926—1927 Лал Хілдытч
- 1927—1931 Герберт Бемлет
- 1931—1932 Уолтэр Крыкмер
- 1932—1937 Скот Данкан
- 1938—1944 Джымі Портэр
- 1944—1945 Уолтэр Крыкмер
- 1945—1969 Сэр Мэт Басбі
- 1958 Джэймс Мерфі
- 1970 Уілф Мак-Гінес
- 1970—1971 Сэр Мэт Басбі
- 1971—1972 Фрэнк О’Фарэл
- 1972—1977 Томі Дохерці
- 1977—1981 Дэйв Секстан
- 1981—1986 Рон Аткінсан
- 1986—2013 Сэр Алекс Фергюсан
- 2013—2014 Дэвід Моес
- 2014—2016 Луі ван Гал
- 2016—2018 Жазэ Маўрынью
- 2018—2021 года Уле Гунар Сульшэр
- з 2021 года Ральф Рангнік
ТрафеіПравіць
- Чэмпіён Англіі: 20
- Чэмпіён: 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965, 1967, 1993, 1994, 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013
- Першы дывізіён: 2
- Пераможца: 1936, 1975
- Кубак Англіі: 12
- Пераможца: 1909, 1948, 1963, 1977, 1983, 1985, 1990, 1994, 1996, 1999, 2004, 2016
- Кубак футбольнай лігі: 5
- Пераможца: 1992, 2006, 2009, 2010, 2017
- Суперкубак Англіі: 21
- 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007, 2008, 2010, 2011, 2013, 2016 (* — сумесны)
- Кубак чэмпіёнаў / Ліга чэмпіёнаў: 3
- Пераможца: 1968, 1999, 2008
- Кубак кубкаў: 1
- Пераможца: 1991
- Ліга Еўропы: 1
- Пераможца: 2017
- Міжкантынентальны кубак: 1
- Пераможца: 1999
- Супэркубак Еўропы: 1
- Пераможца: 1991
Іншыя ўзнагародыПравіць
- Найлепшая абарона чэмпіянату Англіі: 16
- Пераможца ў: 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007 (* — некалькі пераможцаў)
- Каманда года па версіі канала BBC Sports: 2
- Пераможца ў: 1968, 1999
РэкордыПравіць
- Буйная перамога ў чэмпіянаце: 10:1 у матчы з «Вулверхэмптанам», 1-ы дывізіён, 15 кастрычніка 1892 года.
- Буйная перамога ў Прэм’ер-лізе: 9:0 у матчы з «Іпсвіч Таўн» 4 сакавіка 1995 года
- Буйная перамога ў кубках: 10:0 у матчы з «Андэрлехтам», Ліга чэмпіёнаў, папярэдні этап 26 верасня 1956 года
- Буйная выязная перамога: 8:1 у матчы з «Нотынгем Форэст», люты 1999
- Буйная параза: 0:7 у матчы з «Блэкберн Роверс», 1-ы дывізіён, 10 красавіка 1926 года
- Буйная параза ў кубках: 1:7 у матчы з «Бернлі», Кубак Англіі, 1-ы этап, 13 лютага 1901 года
- Больш за ўсё матчаў: Бобі Чарльтан 754
- Больш за ўсё галоў: 247 Бобі Чарльтан
- Больш за ўсё галоў у чэмпіянаце Англіі: 199 Бобі Чарльтан, 1956—1973
- Больш за ўсё матчаў у рангу капітана: Бобі Чарльтан, 106
- Больш за ўсё матчаў у чэмпіянаце Англіі: 606 Бобі Чарльтан, 1956—1973
- Больш за ўсё галоў у сезоне: 32 Дэніс Ваялет, 1-ы дывізіён, 1959-60
- Больш за ўсё галоў у сезоне ва ўсіх спаборніцтвах: 46 — Дэніс Лоу, 1963—1964
- Больш за ўсё галоў у матчы: 6 Джордж Бест у матчы з «Нортгемптан Таўн», 7 лютага 1970 года
- Рэкорд наведвальнасці ў матчах Прэм’ер-лігі: «Олд Трафард» 76 098 — «Блэкберн Роверс», 31 сакавіка 2007 года
- Рэкорд хатняй наведвальнасці ў матчах Прэм’ер-лігі: «Мэйн Роад» 83 250 у матчы з «Арсеналам», 1-ы дывізіён, 7 студзеня 1948 года
- Рэкорд наведвальнасці на «Олд Трафард»: 76 962, «Вулверхэмптан Уондэрэрс» супраць «Грымсбі Таўн», Кубак Англіі, паўфінал, 25 сакавіка 1939 года
- Бяспройгрышная серыя (усе турніры): 45, 24 снежня 1998 года — 3 кастрычніка 1999 года
- Больш за ўсё галоў у сезоне; 103 1956/57, 1958/59
- Больш за ўсё ачкоў у сезоне: 92 у 42 гульнях 1993/94; 91 у 38 гульнях 2000/01
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Афіцыйны сайт
- Усе клубныя навіны «Манчэстэр Юнайтэд» (руск.)
- Сайт пра МЮ (руск.)
- Сайт расійскіх заўзятараў МЮ (руск.)