Роберт (Бобі) Чарльтан (англ.: Sir Robert Charlton; 11 кастрычніка 1937) — англійскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. чэмпіён свету ў складзе зборнай Англіі і ўладальнік «Залатога мяча» 1966 года. Большую частку кар’еры правёў за «Манчэстэр Юнайтэд», у якім быў капітанам. Чарльтан быў атакуючым паўабаронцам, валодаў адпрацаваным дрыблінгам, дакладным пасам і пастаўленым далёкім ударам. Ён прызнаецца многімі адным з найвялікшых футбалістаў Англіі ўсіх часоў.

Футбол
Бобі Чарльтан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Роберт Чарльтан
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1937(1937-10-11) (85 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 180 см
Пазіцыя паўабаронца
нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд
Пасада член савета дырэктараў
Маладзёжныя клубы
Сцяг Англіі Іст Нартумберленд Скулс
1953—1954 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
1954—1973 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 606 (199)
1973—1975 Сцяг Англіі Прэстан Норт Энд 38 (8)
1975—1976 Сцяг Ірландыі Уотэрфард 26 (1)
1976 Сцяг Пар (1927-1994) Аркадыя Шэпердз 0 (0)
1978 Сцяг Уэльса Бангар Сіці 0 (0)
1978 Сцяг Аўстраліі Ньюкасл КБ 2 (0)
1980 Сцяг Аўстраліі Блэктаўн Сіці 1 (0)
1954 — 1980 Усяго за кар’еру 673 (208)
Нацыянальная зборная[* 2]
1958—1960 Сцяг Англіі Англія (да 23) 6 (5)
1958—1970 Сцяг Англіі Англія 106 (49)
Трэнерская кар’ера
1973—1974 Сцяг Англіі Прэстан Норт Энд гул. тр.
1983 Сцяг Англіі Уіган Атлетык в. а.
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Англія 1966
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Італія 1968
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Рыцар-бакалаўр
Рыцар-бакалаўр
Ордэн Узыходзячага сонца 4 класа
Ордэн Узыходзячага сонца 4 класа
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарльтан пачаў выступаць за асноўны склад «Манчэстэр Юнайтэд» ў 1956 годзе, а на працягу наступных двух сезонаў трывала заваяваў сабе месца ў аснове. Ён выжыў у мюнхенскай авіякатастрофе 1958 года, пасля чаго дапамог «Юнайтэд» выйграць Першы дывізіён у сезонах 1964/65 і 1966/67. У 1966 годзе Чарльтан разам са зборнай Англіі стаў чэмпіёнам свету. У 1968 годзе «Юнайтэд», у складзе якога Чарльтан быў капітанам, стаў першым англійскім клубам, які выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Ён забіў за «Манчэстэр Юнайтэд» і зборную Англіі больш галоў, чым любы іншы гулец за ўсю гісторыю. Яму таксама доўгі час належаў рэкорд па колькасці матчаў, праведзеных за «Юнайтэд» (758), які пабіў Раян Гігз у фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў Маскве 21 мая 2008 года.

На момант завяршэння кар’еры за зборную Англіі ў 1970 годзе яму належаў рэкорд па найбольшай колькасці гульняў за зборную (106 матчаў). Пазней гэты рэкорд быў пабіты Бобі Мурам, а затым Пітэрам Шылтанам.

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Спасылкі Правіць