Мюнхенская авіякатастрофа
Мю́нхенская авіякатастрофа — авіякатастрофа, якая адбылася 6 лютага 1958 года.
Мюнхенская авіякатастрофа | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 6 лютага 1958 |
Характар | выкочванне самалёта за межы ўзлётна-пасадачнай паласы |
Прычына | няўдалая спроба ўзлёту |
Месца | Мюнхен, Германія |
Загінулыя | 23 |
Параненыя | 19 |
Паветранае судна | |
Самалёт Airspeed Ambassador, аналагічны таму, які пацярпеў крушэнне |
|
Мадэль | Airspeed AS.57 Ambassador |
Авіякампанія | British European Airways[d] |
Пункт вылету | Бялград, Югаславія |
Прыпынкі ў дарозе | Мюнхен, Германія |
Пункт прызначэння | Манчэстэр, Англія |
Рэйс | BE609 |
Бартавы нумар | G-ALZU |
Пасажыры | 40 |
Экіпаж | 4 |
Выжылых | 21 |
Самалёт Брытанскіх еўрапейскіх авіяліній спыніўся для дазапраўкі ў Мюнхене. На борце знаходзіліся гульцы і члены трэнерскага штаба «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама журналісты і заўзятары. Пасля дазапраўкі пілоты тройчы спрабавалі ўзляцець; апошняя спроба скончылася трагічна: праз снегавую кашу самалёт не набраў патрэбнай хуткасці, пратараніў агароджу ў канцы ўзлётнай паласы і ўрэзаўся крылом у будынак, што стаяў непадалёк. З 44 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, 21 чалавек выжыў і 23 загінулі, дваццаць — імгненна, адзін — па дарозе ў бальніцу, яшчэ двое — на працягу наступных некалькіх тыдняў.
«Манчэстэр Юнайтэд» вяртаўся дадому пасля адказнай чвэрцьфінальнай гульні Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў з бялградскім клубам «Црвена Звезда». Гэтая сустрэча скончылася ўнічыю і дазволіла англійскаму клубу выйсці ў паўфінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.
У жывых застаўся легендарны варатар зборнай Паўночнай Ірландыі Гары Грэг, які дапамог выцягваць параненых футбалістаў з-пад абломкаў самалёта. Праз паўгады ён аднавіўся ад траўмы і зноў заняў месца ў варотах «Манчэстэр Юнайтэд».