Крысціян Эрыксен
Крысціян Данеман Эрыксен (дацк.: Christian Dannemann Eriksen; нар. 14 лютага 1992, Мідэльфарт, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Даніі.
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Крысціян Данеман Эрыксен | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лютага 1992[1][2][3] (31 год) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 182 см[4] | |||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 14 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
У стартавай гульні чэмпіянату Еўропы 2020 у матчы супраць зборнай Фінляндыі страціў прытомнасць пасля спынення сэрца. На полі яму зрабілі сардэчна-лёгачную рэанімацыю і адвезлі ў шпіталь. Праз шэсць дзён ён быў выпісаны пасля ўсталявання імплантаванага кардыёвертар-дэфібрылятара.
Клубная кар’ераПравіць
Сваю футбольную кар’еру Крысціян Эрыксен пачаў у сваім родным горадзе Мідэльфарт, а затым папоўніў моладзевы склад клуба «Одэнсэ». Эрыксен прайшоў футбольную школу «Одэнсэ», а таксама стажыраваўся ў «Чэлсі» і «Барселоне»[5][6]. На думку лонданцаў Крысціян для іх быў фізічна слабы, але іспанцы былі зацікаўлены маладым талентам.
«Аякс»Правіць
«Барселону» апярэдзіў амстэрдамскі «Аякс», які 17 кастрычніка 2008 года заключыў з Эрыксенам кантракт на два з паловай гады; падпісанае пагадненне пачынала дзейнічаць з 1 студзеня 2009 года[7]. Паводле некаторых звестак трансфер дацкага іграка абыйшоўся «Аяксу» ў 1 млн еўра.
У кастрычніку 2009 года Крысціян быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Даніі ва ўзросце да 17 гадоў[8]. У студзені 2009 года Эрыксен папоўніў склад юнацкай каманды «Аякса», чыім трэнерам з’яўляўся Робін Пронк. Крысціян хутка прагрэсаваў і быў пераведзены Франкам дэ Бурам у наступную ўзроставую каманду амстэрдамцаў.
У пачатку студзеня 2010 года Марцін Ёль перавёў Эрыксена з юнацкай каманды ў асноўную[9]. Малады датчанін адправіўся на міжсезонны збор з асноўнай камандай у Партугалію і прыняў удзел у некалькіх таварыскіх гульнях. У сярэдзіне студзеня 2010 года Крысціян быў упершыню ўключаны ў заяўку асноўнага складу на маючы адбыцца матч чэмпіянату Нідэрландаў супраць клуба «НАК Брэда». 17 студзеня ў гульні супраць НАКа Эрыксен ва ўзросце 17 гадоў афіцыйна дэбютаваў за каманду, адгуляўшы 85 хвілін, Крысціян быў заменены на Сіма дэ Ёнга, а матч скончыўся ўнічыю 1:1[10]. У пачатку красавіка 2010 года Эрыксен падоўжыў свой кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2014 года[11].
«Тотэнхэм Хотспур»Правіць
30 жніўня 2013 года было абвешчана, што Крысціян стаў іграком клуба «Тотэнхэм Хотспур»[12]. Лічыцца, што ўгода абыйшлася англійскаму клуба ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў, пасля таго як Эрыксен прайшоў медыцынскае абследаванне ў клубе.
На працягу сямі сезонаў Эрыксен быў адным з лідараў лонданскай каманды, у сезонах 2013/14 і 2016/17 прызнаваўся найлепшым іграком клуба.
«Інтэрнацыянале»Правіць
28 студзеня 2020 года міланскі «Інтэрнацыянале» абвясціў аб пераходзе Эрыксена, кантракт быў падпісаны да лета 2024 года.
29 кастрычніка 2021 года было абвешчана, што Эрыксен больш не зможа гуляць у Серыі A з-за сардэчнага дэфібрылятара, імплантаванага пасля спынення сэрца падчас чэмпіянату Еўропы (такія апараты забаронены ў чэмпіянаце Італіі). У гэты час футбаліст праводзіў аднаўляльныя індывідуальныя трэніроўкі з «Одэнсэ», рыхтуючыся да вяртання ў вялікі футбол. 17 снежня 2021 года «Інтэр» паведаміў, што кантракт з Эрыксенам па ўзаемнай згодзе быў разарваны.
«Брэнтфард»Правіць
31 студзеня 2022 года падпісаў шасцімесячны кантракт з «Брэнтфардам», за які правёў 11 матчаў у Прэм’ер-лізе і забіў адзін гол.
«Манчэстэр Юнайтэд»Правіць
15 ліпеня 2022 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Манчэстэр Юнайтэд», падпісаўшы трохгадовы кантракт[13].
Міжнародная кар’ераПравіць
Крысціян атрымаў сваё першае запрашэнне ў склад нацыянальнай зборнай Даніі ў лютым 2010 года, дэбютаваўшы ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі ў сакавіку[14].
ДасягненніПравіць
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрландаў (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2010
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2023
Зноскі
- ↑ Christian Eriksen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Christian Eriksen // FBref.com
- ↑ Christian Eriksen // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ https://www.premierleague.com/players/4845/Christian-Eriksen/overview
- ↑ Drømmen om Barca lever. fyens.dk
- ↑ FC Barcelona kigger på OB-talent. bt.dk
- ↑ Ajax sign Christian D. Eriksen. ajax.nl
- ↑ Lumb og Eriksen nyeste Arla Landsholdstalenter. dbu.dk
- ↑ Eriksen traint met A-selectie. ajax.nl
- ↑ NAC Breda — Ajax 1:1. vi.nl
- ↑ en Eriksen akkoord over contractverlenging
- ↑ Eriksen Arrives. Tottenham Hotspur.
- ↑ Кристиан Эриксен подписал контракт с "Манчестер Юнайтед". football.by.
- ↑ «Eriksen: Helt specielt med debut — TV 2 Sporten». Sporten-dyn.tv2.dk.