Адкрыць галоўнае меню

ФК Тотэнхэм Хотспур

англійскі футбольны клуб

«Тотэнхэм Хотспур» (англ.: Tottenham Hotspur FC) — англійскі футбольны клуб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лондана. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клуб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснавання клуба — 1882 год. Дэвіз клуба — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

Тотэнхэм Хотспур
Лагатып
Поўная назва Tottenham Hotspur Football Club
Мянушкі Шпоры, Лілова-белыя
Заснаваны 1882
Горад Лондан, Англія
Стадыён Уэмблі
Умяшчальнасць: 90 000
Уладальнік ENIC Group[d]
Прэзідэнт Дэніел Леві
Галоўны трэнер Маўрысіа Пачэціна
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2018/19 4 месца
Сайт tottenhamhotspur.com
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Тотэнхэм Хотспур» першым у XX стагоддзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы і чэмпіянат, і Кубак Англіі ў сезоне 1960/61. У 1963 годзе «шпоры» сталі першым брытанскім клубам, які стаў уладальнікам еўрапейскага кубка, як Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафеяў: двойчы Кубак Англіі, Суперкубак Англіі, Кубак УЕФА ў сезоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клуб выйграў Кубак Футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» з лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнхэм» атрымлівае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотэнхэм» мае даўняе суперніцтва з бліжэйшым суседам «Арсеналам»: матчы паміж гэтымі дзвюма камандамі называюць «Паўночналонданскім дэрбі».

Змест

ГісторыяПравіць

ЗаснаваннеПравіць

Гісторыя клубу «Тотэнхэм Хотспур» пачалася 5 верасня 1882 года, калі некалькі вучняў адной з мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі членамі крыкетнага клуба, але крыкетны сезон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Хотспур» у гонар сэра Генры Персі па мянушцы Хотспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клуба знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысціян. З 1884 клуб атрымаў сваю сённяшнюю назву, каб клуб не блыталі з іншай камандай — «Лондан Хотспур».

1887—1919 гадыПравіць

 
Фінальная сустрэча на Кубак Англіі 1901 года

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнхэм» правёў супраць клуба «Даян Сквер» — продка будучага «Арсенала». Гульня так і не скончылася з-за змяркання, але на момант заканчэння гульні лік быў 2:1 на карысць «Тотэнхэма». А першы афіцыйны матч на першынство Англіі адбыўся 24 верасня 1892 года ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» з лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі на «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Харт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнхэму» згуляць у Кубку Англіі, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матчу «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандр Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лонданскі клуб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусціў мяч з рук. Суддзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць вуглавы, але галоўны арбітр сустрэчы залічыў гол, які стаў апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнхэм» прапусціў першым, але здолеў адыграцца і перамог з лікам 3:1. У парыве пачуццяў, калі капітану каманды Джонсу ўручалі кубак, жонка дырэктара клуба павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.

У 1908 годзе «Тотэнхэм» патрапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» і адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1915 годзе «Тотэнхэм» заняў апошняе месца і адправіўся ў другі дывізіён, але з-за Першай сусветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапынены. У 1919 годзе пасля сканчэння вайны вышэйшую лігу фарміравалі зноў і вырашылі павялічыць колькасць яе членаў да 22, аднак «шпоры» патрапілі ў другі дывізіён.

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

СпасылкіПравіць