П’ер-Эміль Хёйб’ерг

дацкі футбаліст

П’ер-Эміль Хёйб’ерг (дацк.: Pierre-Emile Højbjerg; нар. 5 жніўня 1995, Капенгаген, Данія) — дацкі футбаліст, які выступае за англійскі клуб «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальную зборную Даніі на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Футбол
П’ер-Эміль Хёйб’ерг
Агульная інфармацыя
Поўнае імя П’ер-Эміль Корт Хёйб’ерг
Нарадзіўся 5 жніўня 1995(1995-08-05)[1][2][…] (28 гадоў)
Грамадзянства  Данія
 Францыя
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Тотэнхэм Хотспур
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
2003—2007 Данія Ск’ёлд
2007—2009 Данія КБ
2009—2012 Данія Брондбю
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2014 Германія Баварыя II 44 (12)
2013—2016 Германія Баварыя 17 (0)
2015   Германія Аўгсбург 16 (2)
2015—2016   Германія Шальке 04 23 (0)
2016—2020 Англія Саўтгемптан 109 (4)
2020— Англія Тотэнхэм Хотспур 88 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Данія Данія (да 16) 6 (0)
2011—2012 Данія Данія (да 17) 18 (5)
2012—2013 Данія Данія (да 19) 6 (3)
2013—2015 Данія Данія (да 21) 8 (4)
2014— Данія Данія 62 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 лістапада 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Закончыўшы акадэмію «Капенгагена», у 2010 годзе далучыўся да «Брондбю» і ўжо праз два гады перайшоў у «Баварыю»[3]. У 2011 годзе Хёйб’ерг быў названы іграком года Даніі ва ўзросце да 17 гадоў[4].

Выдатная гульня ў другой камандзе «Баварыі» (8 галоў у 30 матчах) прывяла да выкліку ў галоўную каманду і ў сакавіку 2013 года Хёйб’ерг апынуўся на лаўцы запасных у матчы супраць «Баера» з Леверкузена, але на поле гэтак і не з’явіўся, а гэты матч стаў адзіным паражэннем «Баварыі» ў Бундэслізе сезона 2012/13. 13 красавіка 2013 года Хёйб’ерг дэбютаваў за галоўную каманду «Баварыі» і ў прафесійным футболе наогул матчам супраць «Нюрнберга», замяніўшы Джэрдана Шакіры на 71-й хвіліне, матч скончыўся перамогай «Баварыі» з лікам 4:0. На гэты момант Хёйб’ергу было 17 гадоў і 251 дзень і ён стаў самым маладым футбалістам «Баварыі», які гуляў за мюнхенцаў у Бундэслізе[5], папярэдні рэкорд прыналежаў Давіду Алабу (17 гадоў і 256 дзён). 4 мая 2013 года Хёйб’ерг правёў другі матч у Бундэслізе супраць «Барусіі» Дортмунд (нічыя 1:1), калі замяніў на 92-й хвіліне Луіса Густаву.

8 студзеня 2015 года падоўжыў кантракт з «Баварыяй» да 2018 года і адправіўся ў арэнду ў «Аўгсбург» на паўгады. 28 жніўня 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Шальке 04» на сезон без права выкупу. У ліпені 2016 года падпісаў пяцігадовы кантракт з «Саўтгемптанам».

11 жніўня 2020 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур», падпісаўшы пагадненне на пяць гадоў. У сезоне 2020/21 правёў у англійскай Прэм’ер-лізе ўсе 38 матчаў без замен.

Міжнародная кар’ера правіць

Хёйб’ерг гуляў за зборныя Даніі розных узростаў. З’яўляўся адным з лідараў юніёрскай зборнай Даніі, за якую згуляў 6 матчаў і забіў у іх 3 галы. Хёйб’ерг лічацца адным з самых таленавітых ігракоў у Даніі. Хёйб’ерг таксама мае французскае грамадзянства, бо ягоная маці — напалову францужанка[6]. 28 мая 2014 года ігрок дэбютаваў за нацыянальную зборную Даніі ў матчы супраць зборнай Швецыі, П’ер правёў у гэтым матчы ўсе 90 хвілін гульнявога часу.

Дасягненні правіць

«Баварыя»:

Зноскі

  1. Pierre-Emile Höjbjerg // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pierre Højbjerg // FBref.com
  3. Profile for Pierre-Emile Höjbjerg. transfermarkt.co.uk
  4. Talentpriser 2012—1987. www.dbu.dk
  5. Rekorde, Rekorde. www.fcbayern.telekom.de
  6. Pierre Højbjerg. www.footballzz.com