Леверкузен
Леверкузен (ням.: Leverkusen) — горад на захадзе Германіі, у зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Размешчаны на правым беразе Рэйна, на паўночны ўсход ад Кёльна (мяжуе з ім). Насельніцтва 163 839 чалавек (2019).
Леверкузен
Leverkusen
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Леверкузен узнік у 1930 годзе ў выніку аб’яднання горада Вісдорф з суседнімі камунамі Шлебуш, Штайнбюхель і Райндорф, і быў названы ў гонар нямецкага аптэкара і прадпрымальніка Карла Леверкуза, які ў XIX стагоддзі заснаваў у Вісдорфе хімічную фабрыку. У нашыя дні Леверкузен вядомы як месцазнаходжанне хімічна-фармацэўтычнага канцэрна Bayer AG і футбольнага клуба Баер Леверкузен.
Зноскі
- ↑ register of German municipalities (4th quarter 2022) — DESTATIS, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леверкузен
- Афіцыйная старонка горада Архівавана 15 жніўня 2020.
- Леверкузен
- www.dw-world.de «Аспірын, японскія багі і самы вялікі ў свеце тэлевізар». Рэпартаж Deutsche Welle