ААТ «Газпрам» — расійская газаздабыўная і газаразмеркавальная кампанія, найбуйнейшая кампанія ў Расіі (па даных часопіса «Эксперт»)[4], найбуйнейшая газавая кампанія свету, валодае самай працяглай газатранспартнай сістэмай (больш 160 000 км)[5]. З’яўляецца сусветным лідарам галіны[6]. Паводле спісу Forbes 2000 (2010 год), «Газпрам» па выручцы займае 24-е месца сярод сусветных кампаній[7]. Паводле рэйтынгу Fortune Global 500, па выніках 2009 года Газпрам стаў самай прыбытковай кампаніяй у свеце, апярэдзіўшы амерыканскую Exxon Mobil, заняўшы пры гэтым 50-е месца па агульным аб’ёме выручкі[8]. Кампанія займае агульнае 22 месца ў Fortune Global 500[9] (2009 год).

ААТ «Газпрам»
Saint Petersburg Lakhta center 06.jpg
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы ММВБ: GAZP, РТС: GAZP
Заснаванне 1989
Размяшчэнне Flag of Russia.svg Расія: Масква
Ключавыя постаці Аляксей Мілер (старшыня кіравання, намеснік старшыні савета дырэктараў)
Віктар Зубкоў (старшыня савета дырэктараў)
Галіна Здабыча, транспартаванне газу
Уласны капітал
  • 14 804 732 000 000 ₽ (2020)[1]
Абарот 4637,1 млрд руб. (2011 год, МСФС)
Аперацыйны прыбытак 1656,8 млрд руб. (2011 год, МСФС)
Чысты прыбытак 1342,4 млрд руб (2011 год, МСФС)
Актывы
  • 23 352 185 000 000 ₽ (2020)[1]
Капіталізацыя
Колькасць супрацоўнікаў 397,3 тыс. (2008 год)
Аўдытар ЗАТ «Прайсватэрхаўскуперс Аўдыт» (2006, 2007)
Дэвіз Нацыянальны здабытак
Даччыныя кампаніі Gazprom EP International B.V.[d], Nigaz[d], YugoRosGaz[d], Slovenský plynárenský priemysel[d], Baltic LNG[d], Nord Stream AG[d], RosUkrEnergo[d], Bosphorus Gaz Corporation[d], Gazprom Export[d], Gazpromavia[d], Зеніт Санкт-Пецярбург, Gazprombank[d], Gazprom Neft[d], SeverEnergia[d], Sibur[d], Mosenergo[d], Novatek[d], Stroytransgaz[d], Gazprom Armenia[d], Газпрам трансгаз Беларусь, Overgas[d], Vemex[d], Eesti Gaas, Gasum[d], VNG – Verbundnetz Gas[d], Gazprom Germania[d], Wingas[d], Prometheus Gas[d], Panrusgáz[d], BorsodChem, Latvijas Gāze[d], Volzhsky synthetic fiber plant[d][3] і Moravia Gas Storage[d]
Сайт www.gazprom.ru
Галаўны офіс Газпрама

Поўнае фірменнае найменне — Адкрытае акцыянернае таварыства «Газпрам»; папярэдняя назва — Расійскае акцыянернае таварыства «Газпрам». Зарэгістраваныя таварныя знакі і знакі абслугоўвання — Газпром (ГАЗПРОМ) і Gazprom (GAZPROM)[10]. Штаб-кватэра — у Маскве.

Даччыныя кампанііПравіць

5 чэрвеня 2018 г. суд у Нідэрландах арыштаваў долі ў галандскіх даччыных кампаніях «Газпрама» па пазове «Нафтагаза Украіны». Арышт накладзены для выканання лютаўскага рашэння Стакгольмскага арбітражу аб спагнанні з расійскай кампаніі больш за 2,5 млрд долараў ЗША кампенсацыі за недапастаўкі «Газпрамам» ўзгодненых аб’ёмаў газу для транзіту[11].

Акружны суд Амстэрдама заблакаваў 100 % акцый кампаніі South Stream Transport BV, якая адказвае за будаўніцтва і ўпарўленне «Турэцкага патока». Гэта зроблена ў сувязі з разглядам справы «Газпрома» з-за перадачы названых акцый кампаніі «Трансгаз Краснадар»[12].

АктывыПравіць

Няпоўны спіс паводле краін[13]

БеларусьПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 PJSC Gazprom IFRS Consolidated Financial Statements with Independent Auditor’s Report 31 December 2020Gazprom, 2021. — P. 86. Праверана 29 красавіка 2021.
  2. PJSC Gazprom Annual Report 2017FBK, 2018. — С. 218. Праверана 15 верасня 2018.
  3. Калашников С. «Союзтекстиль» подкатывает к Курску: Компания увеличивает за 2 млрд рублей производство синтетического волокна // Коммерсантъ (Воронеж)Коммерсантъ, 2020. — вып. 12. — 125000 экз. — ISSN 1563-6380; 1561-347X
  4. Спіс найбуйнейшых кампаній па рыначным кошце (капіталізацыі) на 1 верасня 2009 года Эксперт, № 38 (675), 5-11 кастрычніка 2009
  5. ВЕДОМОСТИ — Пуцін прапанаваў аб’яднаць «Газпрам» і «Нафтагаз Украіны»
  6. $13 billion Sibneft deal fulfills Gazprom quest — The New York Times
  7. The Global 2000 — Forbes.com
  8. Газпрам у 2009 г. стаў самай прыбытковай кампаніяй свету
  9. Fortune Global 500
  10. Зарэгістраваныя таварныя знакі Архівавана 22 студзеня 2009. ААТ Газпрам.
  11. [https://web.archive.org/web/20180609204551/http://www.naftogaz.com/www/3/nakwebru.nsf/0/001788854138938CC22582A30023B109?OpenDocument&year=2018&month=06&nt=%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8& Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Суд арестовал голландские активы Газпрома для выплаты Нафтогазу 2,6 млрд долл. по решению Стокгольмского арбитража (руск.) ]
  12. Директор «Нафтогаза» сообщил о блокировании акций «дочки» «Газпрома» судом Амстердама
  13. Штоквартальная справаздача за I квартал 2012 года

СпасылкіПравіць