Расійска-беларускі энергетычны канфлікт (2010)

Расійска-беларускі газавы канфлікт у 2010 годзе — зніжэнне паставак газу расійскага «Газпрама» ў Беларусь у чэрвені 2010 года ў сувязі з рознагалоссямі па аплаце паставак і транзіту газу. У адказ Беларусь спыніла транзіт газу ў Еўропу. Па меркаванні некаторых аналітыкаў, мэтай канфлікту было прымусіць Беларусь увайсці ў Мытны саюз.[1][2][3]

Сутнасць канфлікту

правіць

Пасля адмовы Беларусі падпісаць дакументы Мытнага саюза і безвыніковых сустрэч Аляксандра Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным і Дзмітрыем Мядзведзевым, 15 чэрвеня 2010 года прэзідэнт Расіі выставіў Беларусі ўльтыматум — разлічыцца за газ на працягу 5 дзён.

Паводле «Газпрама», запазычанасць Беларусі за газ складала 192 мільёны долараў ЗША. Паводле Белстата — пратэрмінаваная знешняя запазычанасць за газ на 1 мая 2010 года складала 133 мільёны долараў ЗША. Запазычанасць узнікла з-за таго, што Беларусь у аднабаковым парадку ў 2010 годзе вырашыла плаціць за газ па цане 2009 года — 150$ за 1 тысячу кубаметраў, у той час як паводле кантракту фактычная сярэдняя цана ў студзені — красавіку складала 174$ за 1 тыс. кубаметраў.

У адказ беларускія ўлады заявілі пра запазычанасць Расіі перад Беларуссю за транзіт на 217 мільёнаў долараў ЗША.

Хроніка падзей

правіць
  • 15 чэрвеня — прэзідэнт Расіі паставіў прэзідэнту Беларусі ўльтыматум — за пяць дзён Беларусь павінна разлічыцца за пастаўкі газу.

Беларусь прызнае доўг за газ, але прапаноўвае аплату зрабіць машынамі, абсталяваннем і рознымі іншымі таварамі[5].

На гэта Мядзведзеў заўважыў: у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам замежныя плацяжы могуць прымацца толькі ў замежнай валюце — інакш гэта супярэчыць закону. Прэзідэнт Расіі падкрэсліў:

«Газпрам» нічым не можа прымаць аплату за доўг: ні пірагом, ні маслам, ні сырам, ні іншымі сродкамі плацяжоў[5].

У 9:00 па беларускім часе пастаўкі газу ў Беларусь былі зніжаны на 15 % ад аб'ёмаў планавай сутачнай пастаўкі газу.

«Газпрам» накіраваў паведамленне Еўрапейскай камісіі пра верагодныя праблемы з транзітам газу ў Еўропу з-за абмежаванняў паставак у Беларусь. Уладзімір Пуцін заявіў, што магчыма павесці транзіт з газаправоду «Ямал-Еўропа» ў ГТС Украіны, а пастаўкі на Беларусь могуць быць скарочаныя і больш чым на 85 %.

Уладзімір Сямашка назваў суму запазычанасці за транзіт Расіі перад Беларуссю — 217 мільёнаў долараў, але паабяцаў разлічыцца з Расіяй за газ на працягу 2 тыдняў.

  • 22 чэрвеня — «Газпрам» павялічыў абмежаванне паставак газу ў Беларусь да 30 %[6].

Абвешчана, што Беларусь цалкам разлічылася за майскі газ.

Беларускі бок спыніў транзіт расійскага газу ў Еўропу да поўнага разліку Расіі за транзіт праз тэрыторыю Беларусі[7]. Кіраўніцтву беларускіх рэгіёнаў загадана тэрмінова рыхтавацца да магчымых экстрэмальных сітуацый[8].

Еўракамісія абвясціла аб скліканні надзвычайнай сустрэчы з экспертамі ў сувязі з газавым канфліктам Расіі і Беларусі[9].

Дзмітрый Мядзведзеў даў неабходныя ўказанні кіраўніку «Газпрама» Аляксею Мілеру ў дадатак да рашэння кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі перакрыць транзіт расійскага газу.

Сямашка зрабіў заяву, што загад на адбор транзітнага газу быў дадзены, каб падтрымаць беларускія прадпрыемствы. Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонныя размовы з кіраўнікамі Азербайджана і Казахстана, падчас якіх патлумачыў ім пазіцыю Беларусі ў газавай спрэчцы з Расіяй.

Уладзімір Сямашка абвясціў, што Беларусь у 16:00 па мінскім часе цалкам пагасіла доўг за пастаўкі газу. Беларускі бок патрабаваў ад «Газпрама» да 10:00 24 чэрвеня аплаціць доўг за транзіт газу ў памеры $260 млн[11].

  • 24 чэрвеня — раніцай Газпрам аднавіў пастаўкі газа на Беларусь у поўным аб'ёме[12]. «Газпрам» аплаціў $228 млн за транзіт газу.[13]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Газавы канфлікт — аперацыя «па змушэнні да Мытнага саюза», Радыё Свабода
  2. Лукашэнка: Расія хоча нахіліць, прыціснуць і ўдушыць, Радыё Свабода
  3. Аналитик: Газовый конфликт с Белоруссией продлится 2-4 недели Архівавана 26 чэрвеня 2010., Росбалт Бизнес (руск.)
  4. Масква пагражае ад панядзелка перакрыць газ для Беларусі // Наша Ніва, 20 чэрвеня 2010
  5. а б Мядзведзеў даручыў Мілеру абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь // Наша Ніва, 22 чэрвеня 2010
  6. Газавая вайна: Беларусь пачала адбор транзытнага газу // Радыё Свабода, 22 чэрвеня 2010
  7. Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзыт расійскага газу праз Беларусь // Наша Ніва, 22 чэрвеня 2010
  8. Рэгіёны рыхтуюцца да газавай атакі // Радыё Свабода, 22 чэрвеня 2010
  9. Еўракамісія склікае экстранную сустрэчу з экспертамі ў сувязі з газавай спрэчкай Расіі і Беларусі // Наша Ніва, 22 чэрвеня 2010
  10. Пастаўкі газу ў Беларусь скарочаныя ўжо на 60 % // Наша Ніва, 23 чэрвеня 2010
  11. «Белтрансгаз» пагасіў запазычанасць, патрабуе грошай за транзыт // Наша Ніва, 23 чэрвеня 2010
  12. «Газпром» аднавіў пастаўкі газу ў Беларусь у поўным аб'ёме // Наша Ніва, 24 чэрвеня 2010
  13. «Газпром» аплаціў $228 млн за транзыт газу // Наша Ніва, 24 чэрвеня 2010

Спасылкі

правіць