Лістынг (эканоміка)
Лістынг (ад англ.: list — спіс) — сукупнасць працэдур уключэння каштоўных папер у біржавы спіс (спіс каштоўных папер, дапушчаных да біржавога гандлю), ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю каштоўных папер устаноўленым біржай умовам і патрабаванням. Лістынгам часта завуць сам біржавы спіс.
Толькі пасля ажыццяўлення экспертызы дакументаў і ўключэння каштоўнай паперы ў катыравальны ліст першага або другога ўзроўня, прызнаецца, што каштоўныя паперы прайшлі працэдуру лістынгу.