ФК Рэймс

французскі футбольны клуб

«Рэймс» (фр.: Stade de Reims) — французскі футбольны клуб з Рэймса. Клуб быў утвораны ў 1911 годзе пад назвай «Спартыўнае таварыства парку Памеры» (фр.: Société Sportive du Parc Pommery). Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Агюст Дэлон», які размешчаны ў межах горада.

Рэймс
Stade Reims Logo.png
Поўная назва Stade de Reims
Заснаваны 1911
Горад Рэймс, Францыя
Стадыён Агюст Дэлон
Умяшчальнасць: 21 684
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2021/22 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рэймс» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі французскага футбола. Ён выйграў шэсць чэмпіянатаў Францыі, два Кубкі Францыі, пяць разоў станавіўся ўладальнікам Суперкубка Францыі. Клуб таксама мае добрыя вынікі на еўрапейскім узроўні, двойчы даходзіў да фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1956 і 1959 гадах і атрымліваў перамогу ў Лацінскім і Альпійскім кубках, у 1953 і 1977 гадах адпаведна. Тым не менш, з 1980 года назіраецца заняпад клуба. «Рэймс» апошнія 30 гадоў пасля таго правёў хістаючыся паміж Лігай 2 і Нацыянальным чэмпіянатам пасля вылету з найвышэйшага дывізіёна ў сезоне 1978/79. У 2012 годзе клуб здолеў вярнуцца ў першы дывізіён.

Спасылкі

правіць
  1. https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/1421