ФК Гамбург

нямецкі футбольны клуб

«Гамбург» (ням.: Hamburger) — нямецкі футбольны клуб з горада Гамбург. Заснаваны ў 1887 годзе. 6-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1983), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1977). З’яўляецца адным з найстарэйшых, папулярных і тытулаваных нямецкіх клубаў.

Гамбург
Hamburger SV logo.svg
Поўная назва Hamburger Sport-Verein e. V.
Заснаваны 29 верасня 1887
Горад Гамбург, Германія
Стадыён Фолькспаркштадыян
Умяшчальнасць: 57 000
Прэзідэнт Ёнас Больт[d][1] і Франк Ветштайн[d][1]
Галоўны трэнер Тым Вальтэр
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2021/22 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

правіць

Раннія гады

правіць

Гісторыя «Гамбурга» пачынаецца 29 верасня 1887 года, калі адбылося зліццё двух клубаў: «Der Hohenfelder Sportclub» і «Wandsbek-Marienthaler Sportclub» у «спартыўны клуб Германія ў Гамбургу» (ням.: Sportclub Germania zu Hamburg). Пад сваёй цяперашней назвай клуб быў сфарміраваны ў 1919 годзе шляхам аб’яднання трох гарадскіх каманд, сур’ёзна паслабленых пасля Першай сусветнай вайны: «спартыўны клуб Германія», «Гамбург ФК» і ФК «Фалька Эпэндорф». Колерамі клуба сталі чырвоны і белы ў гонар гораду Гамбурга, і сіне-чорныя ў гонар найстарэйшага клуба заснавальніка — «Германія». Менавіта праз «спартыўны клуб Германія», Гамбург прэтэндуе на званне найстарэйшага клуба краіны. Тым не менш, іншыя клубы аспрэчваюць гэта, бо «Германія» першапачаткова была заснавана як атлетычны клуб які не гуляў у футбол да 1891 года, калі паўтузіна англічанін далучыліся да клуба, прынёсшы з сабою захапленне футболам.

Заўзятары

правіць
 
Заўзятары клуба

«Гамбург» з’яўляецца адным з самых любімых футбольных клубаў у Германіі. Паводле статыстычных звестак, з лютага 2009 года клуб налічвае 3,3 млн прыхільнікаў у Еўропе, што робіць яго 28-м клубам паводле гэтага паказчыку на кантыненце[2]. Сярэдняе наведванне хатняга стадыёна складе 54 820 чалавек на гульню. У «Гамбургу» ёсць амаль 700 афіцыйна зарэгістраваных фан-клубаў, 29 з іх знаходзяцца па-за межамі Германіі — у Польшчы, Нідэрландах, Бельгіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Іспаніі, ЗША, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Ганконгу, Расіі і іншых краінах свету[3]. Першы фан-клуб быў заснаваны ў красавіку 1972 года, ён існуе сёння і мае каля 40 членаў. Сярод самых вядомых і самых важных фан-клубаў на сёння — «Poptown», «Rautengeil», «Fallingbostel», «Totale» і «Jungs Wilhelmsburger».

У цяперашні час, некаторыя фанаты «Гамбургу» падтрымліваюць сяброўскія адносіны з фанамі клубаў «Гановер 96» і «Армінія», але яны не распаўсюджваюцца на ўсіх прыхільнікаў, як гэта было ў традыцыі 1970-х і 1980-х гадоў. Гэтак жа добрыя адносіны існуюць і з фанамі і заўзятарамі клубаў «Штутгарт» і «Нюрнберг», а найбольшае сяброўства маецца з калегамі з клуба «Барусія Дортмунд»[4]. Самыя ненавісныя супернікі — «Санкт-Паўлі», «Вердэр» і «Шальке 04».

Зноскі

Спасылкі

правіць