ФК Гановер 96

нямецкі футбольны клуб

«Гановер 96» (ням.: Hannover 96) — нямецкі футбольны клуб з горада Гановер, які знаходзіцца ў зямлі Ніжняя Саксонія. Заснаваны ў 1896 годзе. Двухразовы чэмпіён Германіі (1938, 1954), уладальнік Кубка Германіі (1992).

Гановер 96
Hannover 96 Logo.svg
Поўная назва Hannoverscher Sportverein von 1896
Заснаваны 12 красавіка 1896
Горад Гановер, Германія
Стадыён ХДІ-Арэна
Умяшчальнасць: 49 200
Прэзідэнт Марцін Кінд[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2021/22 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Футбольны клуб «Гановер 96» быў заснаваны 12 красавіка 1896 года на базе спартыўнага клуба для школьнікаў, першымі спартыўнымі секцыямі якога былі рэгбі і атлетыка. Фарміраванне футбольнай секцыі скончылася нашмат пазней, а менавіта 25 чэрвеня 1899 года. У 1913 годзе быў утвораны «спартыўны клуб Гановер 96», у які ўвайшлі ўсе буйныя спартыўныя аб’яднанні Гановера. Клуб быў вельмі буйной арганізацыяй, адным з першых яго старшыняў быў будучы прэзідэнт Германіі Паўль фон Гіндэнбург.

Першых поспехаў клуб дасягнуў у пачатку 1930-х гадоў. Яны звязаны з імёнамі трэнера Роберта Фухса і ігракоў нацыянальнай зборнай Германіі Фрыца Дайке, Людвіга Пёлера і Эдмунда Малецкага. У гэтыя гады клуб заваяваў першае чэмпіёнства ў 1938 годзе. Усяго ж у яго актыве дзве перамогі ў чэмпіянаце Германіі і абедзве яшчэ да стварэння Бундэслігі ў 1938 і 1954 гадах, а таксама перамога ў Кубку Германіі 1992 года, які каманда выйграла як удзельнік другой лігі — першы падобны выпадак у гісторыі нямецкага футбола.

Пасля таго, як 1964 годзе клуб упершыню прабіўся ў Бундэслігу, ён пераходзіў у розныя лігі ад першай да трэцяй, шмат гадоў выступаўчы ў рэгіянальнай (трэцяй) лізе. Апошні раз клуб дамогся выхаду ў Бундэслігу ў 2002 годзе і з тых часоў выступае менавіта там. Падчас сезона 2009/10 10 лістапада 2009 года скончыў жыццё самагубствам тагачасны капітан каманды брамнік Роберт Энке[1].

Галоўным спонсарам клуба з’яўляецца нямецкае акцыянернае таварыства ў індустрыі турызму — TUI.

СтадыёнПравіць

«Гановер 96» гуляе на стадыне AWD-Арэна, які быў пабудаваны ў 1954 годзе як «Нідэрзахзенштадыян», які зараз мае ўмяшчальнасць у 49 тысяч гледачоў. Падчас чэмпіянату свету 2006 стадыён быў месцам чатырох матчах першага раўнда і аднаго матча стадыі 1/8 фіналу. Стадыён таксама служыў у якасці пляцоўкі для правядзення матчаў чэмпіянату свету 1974 і чэмпіянату Еўропы 1988.

ЗаўзятарыПравіць

Асноўным канкурэнтам «Гановера» з’яўляецца клуб «Айнтрахт» з Браўншвайга ў той час як маюцца іншыя суперніцтвы, менш старажытныя, як з «Вердэрам» і «Вольфсбургам». У апошнія гады прыхільнікі «Гановеру» маюць некаторую непрыязнасць да клуба «Энергі» з Котбуса, якая заснавана на інцыдэнце ў 1997 годзе ў матчы Рэгіянальнай лізе. Пражэктар на стадыёне ў Котбусе зламаўся падчас гульні, і многія прыхільнікі «Гановера» лічыць, што гэта было зроблена наўмысна і высілкі на выпраўленне асвятлення былі толькі палавіністымі. Котбус пазней перамог у перанесеным матчы з лікам 3:1.

«Гамбург» лічыцца сяброўскім клубам, прыхільнікі якой падзяляюць суперніцтва з «Вердэрам». Абодва клуба часцяком называюць HSV. Прыхільнікі «Гановера» таксама маюць добрыя адносіны з заўзятарамі дацкага клуба «Одэнсэ». Прыхільнікі клубаў часцяком прыязджаюць адзін да аднаго на стадыён, каб падтрымаць сяброў падчас матча. Існуе таксама сяброўства з «Армініяй» з Білефельда.

СкладПравіць

Станам на верасень 2022 года.

Паз. Імя Нар.
Брамнікі
1   Бр Рон-Роберт Цылер   1989
30   Бр Леа Вайнкаўф 1996
Абаронцы
3   Аб Экін Чэлебі 2000
4   Аб Брайт Арэй-Мбі 2003
5   Аб Філ Нойман 1997
18   Аб Дэрык Кён 1999
20   Аб Янік Дэм 1996
21   Аб Сэй Муроя 1994
31   Аб Юліян Бёрнер 1991
32   Аб Лука Крайнц 1994
Паўабаронцы
6   ПА Фабіян Кунцэ 1998
7   ПА Макс Безушкаў 1997
8   ПА Энца Леапольд 2000
Паз. Імя Нар.
Паўабаронцы
10   ПА Себасцьян Эрнст 1995
11   ПА Луіс Шаўб 1994
22   ПА Себасцьян Штольцэ 1995
24   ПА Антоніа Фоці 2003
27   ПА Тым Вальбрэхт 2001
29   ПА Гаэль Андуа 1995
37   ПА Себасцьян Керк 1994
Нападнікі
9   Нап Хендрык Вайдант 1995
14   Нап Максіміліян Баер 2002
15   Нап Франк Эвіна 2000
16   Нап Ховард Нільсен 1993
23   Нап Нікало Трэсольдзі 2004
36   Нап Седрык Тойхерт 1997

Зноскі

СпасылкіПравіць