ФК Вольфсбург

нямецкі футбольны клуб

«Вольфсбург» (ням.: VfL Wolfsburg) — нямецкі футбольны клуб з горада Вольфсбург. Заснаваны ў 1945 годзе. Чэмпіён Германіі 2009 года, уладальнік Кубка Германіі 2015 года. Клуб вырас з мультыспартыўнага клуба для супрацоўнікаў завода па вытворчасці аўтамабіляў «Фольксваген» у горадзе Вольфсбург, і з’яўляецца даччынай кампаніяй Volkswagen Group[1][2].

Вольфсбург
Logo-VfL-Wolfsburg.svg
Поўная назва Verein für Leibesübungen Wolfsburg
Заснаваны 12 верасня 1945
Горад Вольфсбург, Германія
Стадыён Фольксваген Арэна
Умяшчальнасць: 30 000
Уладальнік Volkswagen Group
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Бундэсліга
2021/22 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

1938—1946Правіць

Горад Вольфсбург быў заснаваны ў 1938 годзе як горад для рабочых завода Фольксваген. Першым футбольным клубам, які асацыюецца з аўтазаводам, быў «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen». Гэтая каманда гуляла ў Гаўлізе Ост-Гановер у сезонах 1943/44 і 1944/45.

12 верасня 1945 года быў заснаваны новы клуб — «VSK Вольфсбург». яго форма была бела-зялёнай і цяпер яна таксама выкарыстоўваецца. 15 снежня 1945 года ў клубе адбыўся крызіс, які амаль спыніў яго існаванне, бо ўсе ігракі за выключэннем аднаго пакінулі клуб. Ёзэф Маер, адзіны пакінуты ігрок, працаваў разам з Вілі Гілбертам па адраджэнні каманды і набору новых ігракоў. За год была створана новая каманда вядомая цяпер як «VfL Вольфсбург». У канцы лістапада 1946 года клуб згуляў таварыскую гульню з «Шальке 04» на стадыёне, які належыць «Фольксвагену», стаўшы такім чынам пераемнікам «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen» і атрымаўшы спонсарскую падтрымку кампаніі.

1946—1963Правіць

«Вольфсбург» павольна, але ўстойліва прагрэсаваў у наступныя сезоны. Яны перамаглі ў некалькіх аматарскіх першынствах, але былі няздольныя прасунуцца наперад у плэй-оф на павышэнне, пакуль нарэшце, у 1954 годзе, не перамаглі футбольны клуб «Гайдэр» з лікам 2:1, што дазволіла клуба прабіцца ў Оберлігу Поўнач. Тым не менш Вольфсбург змагаўся за выжыванне ва ўсіх наступных сезонах, пакуль нарэшце не вылецеў у 1959 годзе. У 1963 годзе, на момант стварэння першай прафесійнай нямецкай футбольнай лігі — Бундэслігі, Вольфсбург зноў гуляў у Оберлізе Поўнач, якая ў той час была другой па значнасці лігай.

1963—1997Правіць

«Вольфсбург» знаходзіўся ў другім дывізіёне наступны тузін гадоў, на той момант іх найлепшым дасягненнем было другое месца ў 1970 годзе. Гэтае другое месца дазволіла ім змагацца ў плэй-оф за выхад у Бундэслігу, але там яны выглядалі слаба і прабіцца ў галоўную лігу Германіі не здолелі.

З сярэдзіны 1970-х і да пачатку 1990-х гадоў «Вольфсбург» гуляў у аматарскай Оберлізе Поўнач. Паслядоўныя фінішы на першым месцы ў 1991 і 1992 гадах, а затым і поспех у плэй-оф дазволіў ім выступаць у сезоне 1992/93 у Другой Бундэслізе. «Вольфсбург» бесперапынна дамагаўся пэўнага поспеху на працягу ўсіх 1990-х. Каманда выйшла ў фінал Кубка Германіі ў 1995 годзе, дзе прайграла мёнхенгладбахскай «Барусіі» з лікам 0:3. Фінішаваўшы другім у сезоне 1996/97, «Вольфсбург» усё ж такі здолеў прабіцца ў Бундэслігу.

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
Брамнікі
1   Бр Кун Кастэлс 1992
12   Бр Паваа Перван 1987
Абаронцы
2   Аб Кіліян Фішэр 2000
3   Аб Себасцьян Борнау 1999
4   Аб Максенс Лакруа 2000
5   Аб Мікі ван дэ Вен 2001
6   Аб Паўлу Атавіу 1994
8   Аб Нікаля Коза 1999
Паўабаронцы
16   ПА Якуб Камінскі 2002
20   ПА Рыдле Баку 1998
22   ПА Фелікс Нмеча 2000
Паз. Імя Нар.
Паўабаронцы
27   ПА Максіміліян Арнальд (капітан) 1994
29   ПА Жазуа Гілавагі 1990
31   ПА Янік Герхард 1994
32   ПА Маціяс Сванберг 1999
38   ПА Бартал Франіч 2000
40   ПА Кевін Парэдэс 2003
Нападнікі
7   Нап Лука Вальдшміт 1996
10   Нап Лукас Нмеча 1998
23   Нап Ёнас Вінд 1999
33   Нап Амар Мармуш 1999
39   Нап Патрык Вімер 2001

Зноскі

  1. «Wolkswagen Group Annual Report 2009». volkswagenag.com
  2. «VfL Wolfsburg Club History» Архівавана 27 верасня 2011.. vfl-wolfsburg.de

СпасылкіПравіць