Адкрыць галоўнае меню

ФК Санкт-Паўлі

нямецкі футбольны клуб

«Санкт-Паўлі» (ням.: St. Pauli) — нямецкі футбольны клуб з горада Гамбург. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клуба пакуль вельмі сціплыя дасягненні, ён мае вялікую фанацкую падтрымку — пераважна сярод людзей з левымі палітычнымі поглядамі, як на радзіме, так і ва ўсім свеце.

Санкт-Паўлі
Лагатып
Поўная назва Fußball-Club St. Pauli von 1910 e.V.
Заснаваны 15 мая 1910
Горад Гамбург, Германія
Стадыён Мілернтор
Умяшчальнасць: 29 546
Прэзідэнт Оке Гётліх[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2018/19 9 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Футбольны клуб уваходзіць у склад аднайменнага спортклуба. Апроч футбольнай каманды, ў складзе клуба ёсць секцыі рэгбі, боўлінга, бокса, веласпорту, настольнага тэніса, амерыканскага футбола, шахмат і іншых. Такім чынам, спартыўнае таварыства налічвае 8 000 удзельнікаў.

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны 15 мая 1910 года, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924, калі адкалолася ад спартыўнага грамадства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 года «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зменным поспехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Прычынай такой нестабільнасці была адсутнасць трэнера. Першыя два сезоны пасля заканчэння вайны (1945/1946 і 1946/1947) клуб правёў у Гарадской Лізе Гамбурга. Наступныя 16 сезонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Оберліга Норд». З 1963 па 1974 — у Рэгіяналлізе Норд, з 1974 па 1977 — у новаўтворанай Другой Бундэслізе Норд. У сезоне 1977/1978 каманда выйшла ў Першую Бундэслігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў класе. Пасля дэбютнага сезону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы перыяд — з 1988 па 1991 гады. Самае «важкае» дасягненне — 10 месца ў сезоне 1988/1989.

У 2006 годзе «Санкт-Паўлі» ў Кубку Германіі дайшоў да паўфіналу. У 2007 годзе клуб вярнуўся ў другі дывізіён, дзе правёў два сезоны, і, па выніках сезону 2009/10 ізноў забяспечыў сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футбола.

СкладПравіць

Станам на кастрычнік 2019 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
30   Бр Робін Гімельман 1989
33   Бр Свенд Бродэрсен 1997
33   Бр Карбініян Мюлер 1991
Абаронцы
2   Аб Якуб Бэднарчык 1999
3   Аб Леа Эстыгар 1999
4   Аб Філіп Цырайс 1993
6   Аб Крыстафер Аверар   1992
8   Аб Марк Горншуг 1991
13   Аб Ніклас Гофман 1997
15   Аб Даніэль Бубала 1990
17   Аб Мэт Пені 1998
19   Аб Лука-Мілан Цандэр 1995
20   ПА Пак І Ён 1994
21   Аб Джэймс Лоўрэнс 1992
27   Аб Ян-Філіп Кала 1986
38   Аб Флорыян Карстэнс 1998
43   Аб Себасцьян Ольсан 1993
Паўабаронцы
5   ПА Марвін Кноль 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
7   ПА Кевін Ланкфард 1998
10   ПА Крыстафер Бухтман 1992
12   ПА Ро Міяіці 1992
14   ПА Матс Мёлер Дэлі 1995
23   ПА Ёганес Флум 1987
26   ПА Рыка Бенатэлі 1992
28   ПА Вальдэмар Собата 1987
31   ПА Эрсін Зехір 1998
32   ПА Крысціян Кантэ 1999
34   ПА Якаб Мюнцнер 2000
36   ПА Луіс Кордэс 1999
37   ПА Фін Оле Бекер 2000
44   ПА Юба Дыяра 1998
Нападнікі
9   Нап Віктар Дзьёкерэш 1998
18   Нап Дымітрыс Дыямантакас 1993
24   Нап Барыс Ташчы 1993
25   Нап Хенк Ферман 1991

СпасылкіПравіць