Nissan
Nissan Motor Co., Ltd. (яп.: 日産自動車株式会社) — японская кампанія, другі па велічыні аўтавытворца ў Японіі пасля Toyota.
ГісторыяПравіць
Датай заснавання карпарацыі лічыцца 26 снежня 1933, калі ў выніку зліцця кампаній «Тобата імона» і «Ніхон саньё» была створаная новая кампанія, якая з 1 чэрвеня 1934 г. носіць назву «Нісан мотар» (па першых літарах назвы кампаніі «Ніхон саньё», «Японская прамысловасць»). У маі 1935 кампанія прыняла рашэнне аб развіцці гандлёвай маркі «Нісан». Маленькія машыны па-ранейшаму зваліся Datsun (з 1934 года пад гэтай маркай выпускаўся англійскі Austin 7), а вялікія — Nissan. Першая машына пад назвай Nissan была створана ў 1937 годзе — гэта была Nissan Model 70, які выпускаўся па ліцэнзіі амерыканскай кампаніі Graham-Paige[3].
Практычна да 1980-х гадах асновай мадэльнага шэрагу кампаніі былі розныя мадыфікацыі аўтамабіляў «Датсан», якія выпускаліся яшчэ да стварэння кампаніі (у 1983 годзе, гэтая марка перастала існаваць).
У 1958 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у ЗША, а ў 1964годзе «Нісан» стала першай японскай кампаніяй, якая ўвайшла ў дзясятку найбуйных аўта-імпарцёраў у ЗША. У 1962 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у Еўропу.
Першая замежная зборачная вытворчасць «Нісан» была адчынена ў 1959 на Тайвані, цяпер замежная вытворчасць «Нісан» разгорнута ў 20 краінах.
У сярэдзіне 90-хх гадоў XX стагоддзя кампанія стала перажываць істотныя фінансавыя цяжкасці, з прычыны чаго яе кантрольны пакет у 1999 быў прададзены французскай Renault. Французскай кампаніі прыналежыць 44,4 % акцый «Нісана», а «Нісан» мае 15 % акцый Renault.
Уласнікі і кіраўніцтваПравіць
44,4 % акцый кампаніі прыналежаць французскай кампаніі Renault S.A.. Прэзідэнт і старэйшы выканаўчы дырэктар — Жан-Дамінік Cянар.
Вытворчыя пляцоўкіПравіць
У ЕўропеПравіць
Nissan Motor IbéricaПравіць
У 1983 годзе Nissan пачаў вытворчасць на заводзе ў Зона Франка(англ.) бел. (Барселона, Іспанія). Першай мадэллю, з якой стартаваў выпуск, стаў Nissan Patrol. У 80-я гады ў склад Nissan Motor Ibérica (NMISA) увайшоў штампавальны завод у Монкада-і-Рэшак(англ.) бел.. У 2016 годзе часткай NMISA стаў завод рам і падвесак у Сант-Андрэу-да-ла-Барка(англ.) бел..
У 2021 годзе Nissan вырашыў зачыніць завод, 16 снежня была выраблена апошняя машына. За ўвесь час было выраблена 3 345 000 аўтамабіляў звыш 15 розных мадэляў[4].
Nissan Motor Manufacturing UKПравіць
Завод у Вялікабрытаніі быў пабудаваны ў горадзе Сандэрленд. Кантракт на выдзяленне пляцоўкі для будаўніцтва быў падпісаны ў 1984 годзе. Выбар месца быў абумоўлены вялікай колькасцю патэнцыйных супрацоўнікаў, якія страцілі працу на вугальных шахтах, размешчаных у гэтым раёне. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 8 верасня 1986 года пры ўдзеле тагачаснай прэм'ер-міністра Маргарэт Тэтчэр і прэзідэнта Нісана Ютакі Куме. Першым аўтамабілем, вырабленым на заводзе, стаў Nissan Bluebird, а ў дзевяностыя пачалася вытворчасць Primera і Micra. Сёння фабрыка працягвае працаваць як Nissan Motor Manufacturing UK і вырабляе мадэлі Qashqai, Juke, Leaf, X-Trail і дзве мадэлі Infiniti — Q30 і QX30[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2017/fr2017.pdf
- ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2016/fr2016.pdf
- ↑ Założenie Nissana(польск.) . autocentrum.pl (1 чэрвеня 2019). Праверана 29 лістапада 2019.
- ↑ Nissan concludes industrial operations in Barcelona(англ.) . europe.nissannews.com (16 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ Nissan otwiera pierwszą fabrykę w Europie(польск.) . autocentrum.pl (8 верасня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.