Такійская фондавая біржа
Такійская фондавая біржа (яп.: 東京証券取引所) была заснавана ў 1878 годзе. Такійская біржа з’яўляецца беспрыбытковай членскай арганізацыяй, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай і валодае шырокімі правамі ў галіне самакіравання.
Такійская фондавая біржа 東京証券取引所 | |
---|---|
![]() | |
| |
Размяшчэнне | Токіа, Японія |
Год заснавання | 16 мая 1949 |
Уладальнік | Tokyo Stock Exchange Group, Inc. |
Валюта | Іена |
Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг | 2412 |
Біржавыя індэксы |
Topix Nikkei 225 |
Афіцыйны сайт | www.tse.or.jp |
Біржа ўваходзіць у Федэрацыю фондавых біржаў Азіі і Акіяніі.
Члены біржы
правіцьЧленамі біржы з’яўляюцца:
- рэгулярныя члены (кампаніі па каштоўных паперах, якія могуць весці аперацыі, як за свой кошт, так і ў інтарэсах кліента);
- сайторы члены (кампаніі па каштоўных паперах, якія з’яўляюцца пасрэднікамі паміж рэгулярнымі членамі біржы);
- спецыяльныя члены (кампаніі, якія злучаюць біржавыя рынкі, якія выконваюць на Такійскай фондавай біржы тыя загады, якія не могуць быць выкананы на рэгіянальных біржах) і іншыя члены;
- небанкаўскія кампаніі па каштоўных паперах (знаходзяцца ў асацыяванай сувязі з банкамі).