Іена
Іена (па-японску: 円 — кола, круглы) — валюта Японіі, код валюты ISO 4217: JPY. Іена (¥) — адна з сусветных валют.
Іена | |||
---|---|---|---|
* яп.: 円 | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | JPY | ||
Сімвалы | ¥ і 円 | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | ліпень 1871 | ||
Валюта-папярэднік | Tokugawa coinage[d] | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Bank of Japan[d] | ||
Вытворца банкнот | National Printing Bureau[d] і Japan Mint[d] | ||
Курсы на 5 снежня 2024 года | |||
1 USD | 150,3 JPY | ||
1 EUR | 158,5 JPY | ||
1 RUB | 1,454 JPY | ||
1 GBP | 191,4 JPY | ||
1 JPY | 1 JPY | ||
1 BYN | 41,78 JPY | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курс іены не мае вялікага ўплыву для беларускай гаспадаркі і іншых еўрапейскіх краін (ён уплывае на цэны электронікі), але ён мае вялікае значэнне ў краінах Акіяніі, і для гаспадаркі ЗША.
Гісторыя
правіцьІена ўпершыню ўведзеная ў 1872 годзе пасля рэвалюцыі Мэйдзі, і замяніла ранейшую, вельмі складаную грашовую сістэму. Новая, дзесятковая сістэма была ўведзеная на аснове заходніх грашовых сістэм, 1 іен дзяліўся на 100 сэнаў і 1000 рынаў (сэны і рыны былі выведзеныя з абарачэння ў 1959 годзе). Новая манета была плоская і круглая (як і заходнія аналагі), ранейшыя японскія манеты былі авальныя. У 1885 годзе Банк Японіі выпусціў першыя банкноты.
Першапачаткова іена павінна была быць залатой (1,5 грама), аднак хутка ва ўжытку ўзніклі манеты, зробленыя са срэбра. У 1897 годзе вартасць іены была зніжаная да 0,75 грама. У 1931 годзе Японія выйшла з грашовай сістэмы заснаванай на золаце і перайшла на сістэму заснаваную на вартасці актываў цэнтральнага банка.
З 1949 па 1971 год курс ены быў далучаны да долара: 1 USD = 360 JPY.
Для паляпшэння артыкула пажадана |