Nissan Almera — аўтамабіль японскай кампаніі Nissan, які прыйшоў на змену Nissan Sunny ў 1995 годзе.

На еўрапейскім рынку быў заменены на Nissan Tiida, на некаторых рынках прапаноўваліся лакальныя версіі з такой назвай.

Almera N15 правіць

 
Nissan Almera (1995—2000)


Almera N16 правіць

 
Nissan Almera (2000—2006)

У 2000 годзе выйшла Almera другога пакалення. Яна выраблялася з трыма тыпамі кузава: трох- і пяцідзверны хэтчбек, а таксама седан. Хэтчбекі вырабляліся ў Вялікабрытаніі, седаны — у Японіі. У параўнанні з папярэдніцай хэтчбек стаў даўжэй на 64 мм, на 16 мм шырэй і на 55 мм вышэй, колавая база засталася нязменнай: 2535 мм.

Спачатку на Almera ставіліся бензінавыя рухавікі 1,5 і 1,8 л і турбадызель 2,2 л (110 к.с.). Пасля рэстайлінгу 2002 года бензінавыя маторы сталі больш магутнымі, дадалася мадыфікацыя турбадызеля 2,2 магутнасцю 136 к.с., з’явіўся новы дызель Renault 1,5 л. Рухавікі агрэгатаваліся з пяціступеньчатай механічнай каробкай перадач, акрамя версіі з турбадызелем 2,2 л, на якой усталёўвалася 6-ступеньчатая МКП. Акрамя механічнай каробкі, на мадыфікацыю з бензінавым маторам 1,8 л ставіўся чатырохдыяпазонны аўтамат[1].

Бяспека

На краш-тэсце, праведзеным Euro NCAP, дэфармацыя кузава была істотнай[2]. Адзначалася, што пры больш цяжкай аварыі характар дэфармацый кузава можа насіць непрадказальны характар. Акрамя таго, ногі кіроўцы недастаткова абаронены ад траўмаў. Пры бакавых краш-тэстах Almera паказала сябе лепей. Бакавая падушка (абарона тулава і галовы) хоць і раскрылася не цалкам, але эфектыўна змякчыла ўдар галавы манекена аб слуп.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2001[3]
  Бяспека пасажыраў   26
  Бяспека пешаходаў      16
Пратэставаны аўтамабіль:
Nissan Almera 1.5 Luxury

Almera Classic правіць

 
Nissan Almera Classic(2006—2012)

Аўтамабіль быў створаны на платформе седана Nissan Almera (N16) і задумваўся маркетолагамі альянсу Renault-Nissan як бюджэтная машына для краін «трэцяга свету». Для зніжэння сабекошту яго вытворчасць была наладжана на вытворчых магутнасцях карэйскай аўтакампаніі Samsung Motors, якая таксама ўваходзіць у французска-японскі альянс[4]. У Карэі машына мела назву Samsung SM3, як Nissan Sunny яе прадавалі ў Азіі і на Сярэднім Усходзе, як Renault Scala — у Мексіцы, краінах Карыбскага басейна і Егіпце. На рынках краін СНД прадавалася з 2006 года пад імем Nissan Almera Classic[5].

Для Almera Classic прызначаўся толькі адзін сілавы агрэгат — бензінавы, аб’ёмам 1,6 л. Абсталёўваўся 5-ступеньчатай МКП або 4-ступеньчатай АКП.

Almera G11 правіць

 
Nissan Almera (2012—2018)

Almera G11 пачалі выпускаць на АўтаВАЗе ў канцы 2012 года. Пабудаваны на платформе В0 альянса Renault-Nissan. Спалучаў кузаў, узяты ад мадэлі Nissan Bluebird Sylphy, і асноўныя вузлы і агрэгаты, а таксама падвеску — ад Renault Logan. Салон таксама меў шмат агульнага з Логанам.

На беларускім рынку Almera прапаноўвалася з бензінавым 1,6-літровым рухавіком, з механічнай 5-ступеньчатай або з 4-дыяпазоннай аўтаматычнай каробкай перадач і ў шасці камплектацыях[6].

Апошняя машына сышла з канвеера АўтаВАЗа 17 кастрычніка 2018 года[7].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Свой среди чужих, свой среди своих // Авторевю : часопіс. — 2000. — № 2. — С. 22–24. (руск.)

Спасылкі правіць