ФК Ювентус

італьянскі футбольны клуб

«Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З’яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[2], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клуба, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[3]; Клуб належыць сям’і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з’яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[4]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[5][6], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клуба з’яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[7].

Ювентус
Juventus FC 2017 icon (black).svg
Поўная назва Акцыянернае таварыства
футбольны клуб «Ювентус»
(італ.: Juventus Football Club S.p.A.)
Мянушкі Старая Сіньёра (італ.: Vecchia Signora)
Чорна-белыя (італ.: Bianconeri)
Зебры (італ.: Zebre)
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Турын, Італія
Стадыён Ювентус
Умяшчальнасць: 41 507
Уладальнік Exor[d][1], Lindsell Train[d] і фінансавы рынак
Прэзідэнт Джанлука Ферэра[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2021/22 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ювентус» гістарычна з’яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[8]. «Ювентус» мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 14 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 9 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[9].

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Войцех Шчэнсны 1990
2   Аб Мація Дэ Шылья 1992
3   Аб Брэмір 1997
5   ПА Мануэль Лакатэлі 1998
6   Аб Данілу 1991
7   ПА Федэрыка К’еза 1997
9   Нап Душан Улахавіч 2000
10   ПА Поль Пагба 1993
11   ПА Хуан Куадрада 1988
12   Аб Алекс Сандру 1991
14   Нап Аркадыюш Мілік 1994
15   Аб Федэрыка Гаці 1998
17   ПА Філіп Косціч 1992
Паз. Імя Нар.
18   Нап Мойзэ Кін 2000
19   Аб Леанарда Банучы (капітан) 1987
20   ПА Фабіа Мірэці 2003
21   Нап Каю Жоржы 2002
22   Нап Анхель Дзі Марыя 1988
23   Бр Карла Пінсолья 1990
24   Аб Даніэле Ругані 1995
25   ПА Адрыен Раб’ё 1995
30   Нап Маціяс Суле 2003
32   ПА Леандра Парэдэс 1994
36   Бр Мація Перын 1992
43   ПА Сэмюэл Ілінг-Джуніяр 2003
44   ПА Нікола Фальёлі 2001

Фінансавыя махінацыіПравіць

20 студзеня 2023 года Федэральны апеляцыйны суд Італіі прыняў рашэнне пакараць «Ювентус» за фінансавыя махінацыі папярэдняга кіраўніцтва. Клуб быў пазбаўлены 15 ачкоў у сезоне Серыі A сезона 2022/2023. Былыя дырэктары турынскага клуба адхілены ад футбольнай дзейнасці: Андрэа Аньелі — на 2 гады, Маўрыцыа Арывабенэ — на 2 гады, Федэрыка Курубіні — на 1 год і 4 месяцы, Павел Недвед — на 8 месяцаў.[10]

Зноскі

СпасылкіПравіць