Данілу Луіс да Сілва

бразільскі футбаліст

Дані́лу Лу́іс да Сі́лва[3] (парт.: Danilo Luiz da Silva; нар. 15 ліпеня 1991, Бікас, Бразілія), больш вядомы як проста Данілу або Данілабразілійскі футбаліст, правы абаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Данілу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Данілу Луіс да Сілва
Нарадзіўся 15 ліпеня 1991(1991-07-15)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Ювентус
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
2007—2009 Бразілія Амерыка Мінейру
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Бразілія Амерыка Мінейру 15 (0)
2010—2012 Бразілія Сантус 60 (9)
2012—2015 Партугалія Порту 91 (11)
2015—2017 Іспанія Рэал Мадрыд 41 (3)
2017—2019 Англія Манчэстэр Сіці 34 (4)
2019— Італія Ювентус
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Бразілія Бразілія (да 20) 15 (2)
2012 Бразілія Бразілія (алімп.) 4 (1)
2011— Бразілія Бразілія 16 (0)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі Амерыкі
Срэбра Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Займацца футболам пачаў у клубе «Амерыка Мінейру» з горада Белу-Арызонты. Да гэтага клуба ён прыяднаўся ва ўзросце 12 гадоў. У маі 2010 года Данілу перайшоў у склад клуба «Сантус», разам з якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібертадорэс. Напачатку студзеня 2012 года, пасля клубнага чэмпіянату свету 2011 года Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дагавора кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 года, а за іграка партугальцы заплацілі 13 млн еўра. Спачатку Данілу быў заменшчыкам абаронцы Крысціяна Сепунару, аднак у хуткім часе выцесніў таго са складу.

У 1/16 фінала Лігі чэмпіёнаў 2014/2015 Данілу забіў гол з пенальці ў першым матчы супраць «Базеля», такім чынам забяспечыўшы клубу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 года ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджанне, сутыкнуўшыся са сваім партнёрам Фабіяну, і быў адвезены ў шпіталь.

31 сакавіка 2015 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб набыцці Данілу, які далучыўся да новага клуба 30 чэрвеня[4]. Сума трансферу склала 31,5 млн еўра. 9 ліпеня 2015 года на стадыёне «Сант’яга Бернабеу» прайшла прэзентацыя новага іграка «Рэала», які атрымаў 23-і нумар[5]. У складзе «Рэала» не меў трывалага месца ў аснове, звычайна выкарыстоўваўся для ратацыі, падмяняючы Дані Карвахаля на пазіцыі правага абаронцы.

У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Данілу ў «Манчэстэр Сіці» за 30 млн еўра[6].

У жніўні 2019 года за 37 млн еўра перайшоў з «Манчэстэр Сіці» ў «Ювентус», пры гэтым у адваротным кірунку направіўся Жуан Канселу[7].

Міжнародная кар’ера правіць

Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 14 верасня 2011 года ва ўзросце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргенціны (0:0).

Дасягненні правіць

«Сантус»:

«Порту»:

«Рэал»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювентус»

Зноскі

Спасылкі правіць