Фінансавы рынак
Фінансавы рынак (ад лац.: financia — наяўнасць, даход) у эканамічнай тэорыі — сістэма адносін, якая ўзнікае ў працэсе абмену эканамічных выгод з выкарыстаннем грошай у якасці актыву-пасярэдніка.
Фінансавыя рынкі | |
Рынак каштоўных папер
| |
Вытворныя фінансавыя інструменты | |
Валютны рынак | |
Рынак капіталаў (Фондавы дылінг) | |
Грашовы рынак (Money market)
| |
Паявы інвестыцыйны фонд (ПІФ) | |
Рынак каштоўных (банкаўскіх) металаў | |
Рынак нерухомасці (Рыелтар) | |
Рынак страхавання | |
На фінансавым рынку адбываецца мабілізацыя капіталу, прадастаўленне крэдыту, ажыццяўленне абменных грашовых аперацый і размяшчэнне фінансавых сродкаў у вытворчасці. А сукупнасць попыту і прапановы на капітал крэдытораў і пазычальнікаў розных краін утварае сусветны фінансавы рынак.
Гістарычна сфармаваліся дзве асноўныя мадэлі фінансавых рынкаў: фінансавая сістэма, арыентаваная на банкаўскае фінансаванне — bank based financial system, так званая кантынентальная мадэль, — і фінансавая сістэма, арыентаваная на рынак каштоўных папер і сістэму інстытуцыйных інвестараў (страхавыя кампаніі, інвестыцыйныя і пенсійныя фонды) — market based financial system, або англа-амерыканская мадэль. Для англа-амерыканскай мадэлі характэрная арыентацыя на публічнае размяшчэнне каштоўных папер і высокі ўзровень развіцця другаснага рынку, які па аб’ёме значна больш другаснага рынку краін кантынентальнай Еўропы. Для кантынентальнай мадэлі характэрны высокі ўзровень канцэнтрацыі акцыянерных капіталаў пры невялікай колькасці акцыянераў і непублічна размяшчэння каштоўных папер, а другасны рынак не так развіты. У канцы ХХ — у пачатку ХХІ стагоддзяў у многіх еўрапейскіх краінах фінансавыя рынкі пачалі набываць рысы англа-амерыканскай мадэлі, і адбываецца паступовае збліжэнне, канвергенцыя кантынентальнай і англа-амерыканскай мадэляў фінансавых рынкаў.
Фінансавы рынак падзяляецца на:
- Фондавы рынак
- Тэрміновы рынак
- Грашовы рынак
- Рынак капіталаў
- Валютны рынак (Forex)
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
правіць- Мошенский С.З. Рынок ценных бумаг: трансформационные процессы. — М.: Экономика, 2010. — 240 с. — ISBN 978-5-2820-3043-3.
- Никки Росс. Уроки Уолл-стрит: советы от Уоррена Баффета, Бенджамина Грэхема, Фила Фишера, Т. Роу Прайса и Джорджа Темплтона, как разбогатеть на финансовом рынке = Lessons from the Legends of Wall Street. How Warren Buffet, Benjamin Graham, Phil Fisher, T. Rowe Price, and John Templeton Can Help You Grow Rich. — М.: «Вильямс», 2005. — С. 416. — ISBN 0-7931-3715-2.
- Фредерик C. Мишкин. Экономическая теория денег, банковского дела и финансовых рынков = The Economics of Money, Banking and financial market. — 7-е изд. — М.: «Вильямс», 2006. — С. 880. — ISBN 0-321-12235-6.