Хаві
Хаві Эрнандэс (катал.: Xavier Hernández i Creus; нар. 25 студзеня 1980, Тэраса, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Атрымаў вядомасць дзякуючы выступам «Барселону» (дзе быў капітанам) і нацыянальную зборную Іспаніі. Лічыцца адным з найвялікшых паўабаронцаў усіх часоў і лепшым плеймейкерам свайго пакалення.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Xavi | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
25 студзеня 1980 (44 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Барселона | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цяперашні час працуе галоўным трэнерам «Барселоны».
Клубная кар’ера
правіць«Барселона»
правіцьХаві паступіў у Ла Масію, юнацкую акадэмію «Барселоны», у 11 гадоў. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 18 жніўня 1998 года ў матчы супраць «Мальёркі». З тых часоў ёнў згуляў больш за 700 матчаў, забіў больш за 80 галоў і аддаў больш за 180 галявых перадач больш чым 50 розных гульцам. Хаві стаў першым гульцом «Барселоны», які згуляў 150 міжнародных матчаў.
Разам з каталонскім клубам 8 разоў выйграваў чэмпіянат Іспаніі, а таксама стаў чатырохразовым пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2005/06, 2008/09, 2010/11, 2014/15). Ён таксама быў прызнаны лепшым гульцом фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў у 2009 годзе.
«Аль-Сад»
правіць21 мая 2015 года Хаві абвясціў аб тым, што летам сыдзе з «Барселоны», а новым клубам стане катарскі «Аль-Сад». Апошнім матчам у складзе «сіне-гранатавых» стаў фінал Лігі чэмпіёнаў 6 чэрвеня, у якім «Барселона» перамагла «Ювентус» з лікам 3:1. 11 чэрвеня 2015 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Аль-Сада»[1].
У маі 2019 года згуляў апошні матч за «Аль-Сад» і завяршыў кар’еру іграка[2]. Неўзабаве ён афіцыйна быў прызначаны галоўным трэнерам катарскай каманды і падпісаў двухгадовы кантракт[3].
Міжнародная кар’ера
правіцьХаві выйграў чэмпіянат свету 1999 сярод гульцоў да 20 гадоў за зборную Іспаніі, а таксама сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях 2000 у Сіднеі. Дэбютаваўшы за дарослую каманду ў 2000 годзе, ён сыграў больш за 120 матчаў за нацыянальную зборную і аказаў велізарны ўплыў на поспехі каманды. Хаві адыграў ключавую ролю ў перамозе зборнай Іспаніі на чэмпіянаце свету 2010, таксама як і на чэмпіянатах Еўропы ў 2008 і 2012 гадах. УЕФА прызнала яго лепшым гульцом чэмпіянату Еўропы 2008. Хаві уваходзіў у сімвалічныя зборныя чэмпіянату свету 2010 і чэмпіянатаў Еўропы 2008 і 2012 гадоў. У фінале чэмпіянату Еўропы 2012 Хаві аддаў 2 галявыя перадачы і стаў першым гульцом у гісторыі, які аддаваў галявыя перадачы ў двух фіналах чэмпіянатаў Еўропы запар.
5 жніўня 2014 года Хаві афіцыйна абвясціў аб сваім зыходзе з нацыянальнай зборнай.
Трэнерская кар’ера
правіцьУ маі 2019 года стаў галоўным трэнерам катарскага «Аль-Сада», дзе перад гэтым выступаў у якасці іграка. Прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Катара ў сезоне 2020/21, таксама па два разы выйграў Кубак Катара і Кубак эміра Катара, аднойчы — Кубак зорак Катара.
6 лістапада 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Барселоны»[4], а 8 лістапада адбылася афіцыйная прэзентацыя Хаві ў якасці галоўнага трэнера каманды[5].
Узнагароды
правіцьХаві выйграў большую колькасць трафеяў (25), чым любы іншы іспанскі гулец у гісторыі. Ён быў ганараваны ўзнагароды лепшага гульца 2010 па версіі часопіса World Soccer. Хаві пяць разоў быў намінаваны на Залаты Мяч і займаў трэцяе месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах. У 2011 годзе ён заняў другое месца ў галасаванні на прыз найлепшаму футбалісту года ў Еўропе, саступіўшы толькі Ліянелю Месі. IFFHS чатыры гады запар прызнавала яго лепшым плеймейкерам (2008, 2009, 2010, 2011). Хаві пяць гадоў запар уваходзіў у сімвалічную зборную года па версіі УЕФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012) і шэсць гадоў запар у сімвалічную зборную па версіі ФІФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013).
Зноскі
- ↑ Хави представлен в качестве игрока «Аль-Садда» (руск.)
- ↑ Хави завершил карьеру, сыграв последний матч за «Аль-Садд» в азиатской ЛЧ (руск.)
- ↑ «Аль-Садд» подтвердил назначение Хави главным тренером (руск.)
- ↑ Хави: "От "Барселоны" ждут только побед, мы не можем играть вничью или проигрывать"
- ↑ "Барселона" провела презентацию Хави
Спасылкі
правіць- Профіль іграка (ісп.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Барселоны». Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2010. Праверана 2010-10-7.