Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка
Вадзім Скрыпчанка (нар. 26 лістапада 1975, Маларыта) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам мінскага «Дынама».
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 лістапада 1975[1] (48 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дынама (Мінск) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец брэсцкага футбола, пачаў кар’еру ў мінскіх «Трактары» і «Дынама-93», пасля гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы дапамог БАТЭ стаць чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2007 гуляў у Першай лізе за магілёўскі «Савіт», пасля чаго завяршыў ігравую кар’еру.
Міжнародная кар’ера
правіцьДэбютаваў у нацыянальнай зборнай 5 жніўня 1997 года ў таварыскім матчы супраць Ізраіля, у якім забіў гол. Пасля гуляў за зборную яшчэ ў 1999 і 2000 гадах. Усяго правёў 10 матчаў, забіў 2 галы.
Трэнерская кар’ера
правіцьУ 2007 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і перайшоў на трэнерскую працу ў барысаўскі БАТЭ. Быў памочнікам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі. У канцы 2011 года атрымаў прапанову ўзначаліць «Мінск», і 26 снежня стаў галоўным трэнерам мінскага клуба. Двойчы (у 2012 і 2013 гадах) вывеў клуб у фінал Кубка Беларусі, і з другой спробы заваяваў гэты трафей.
12 кастрычніка 2013 года пакінуў «Мінск»[2] і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб краснадарскай «Кубані», дзе зноў стаў дапамагаць Віктару Ганчарэнку[3]. У лістападзе 2014 года, пасля звальнення Ганчарэнкі, таксама пакінуў краснадарскі клуб[4].
У чэрвені 2015 года стаў асістэнтам Ганчарэнкі ў екацярынбургскім «Урале»[5]. У верасні 2015 года, пасля зыходу Ганчарэнкі з клуба, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Урала»[6], а неўзабаве зацверджаны на гэтай пасадзе[7]. Пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі «Урал» заняў у сезоне 2015/16 восьмае месца ў Прэм’ер-лізе. 1 лістапада 2016 года Скрыпчанка абвясціў аб зыходзе з пасады галоўнага трэнера «Урала»[8].
3 лістапада 2016 года ўзначаліў самарскія «Крылы Саветаў»[9]. Пасля паспяховых першых матчаў каманда стала атрымліваць паражэнні, і па выніках сезона 2016/17 страіла месца ў Прэм’ер-лізе. Па заканчэнні сезона ў маі 2017 года стала вядома, што «Крылы Саветаў» не будуць падаўжаць кантракт са Скрыпчанкам[10].
У жніўні 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам махачкалінскага «Анжы»[11]. Па выніках сезона 2017/18 «Анжы» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў маі 2018 года Скрыпчанка па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[12].
У жніўні 2018 года ўзначаліў клуб армянскай Прэм’ер-лігі «Арарат-Арменія»[13], аднак ужо праз два месяцы быў звольнены з-за незадавальняючых вынікаў[14].
У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[15]. Пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» у верасні таго ж года[16].
У жніўні 2020 года зноў стаў галоўным трэнерам «Мінска»[17]. Заставаўся на пасадзе жа канца 2020 года, пасля чаго пакінуў клуб[18]. У верасні 2021 года чарговы раз узначаліў сталічны клуб[19]. У сезоне 2022 прывёў каманду да шостага месца ў чэмпіянаце Беларусі.
У лістападзе 2022 года разам са сваім штабам пакінуў «Мінск»[20] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[21]. Па выніках сезона 2023 разам з дынамаўцамі стаў чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[22].
Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».
Дасягненні
правіцьІгравыя
правіць- Чэмпіён Беларусі (2): 1999, 2002
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1998, 2000, 2004
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1994/95, 1995
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1995
Трэнерскія
правіць- Чэмпіён Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Крыніцы
правіць- ↑ Vadim Skripchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Минск»: «Скрипченко покинул клуб и продолжит карьеру за рубежом» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
- ↑ Пресс-атташе "Кубани": "В штаб Гончаренко вошел Скрипченко" (руск.). football.by (13 кастрычніка 2013). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко: «Сейчас готов рассматривать варианты о самостоятельной работе» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Вадим Скрипченко все-таки договорился с "Уралом" (руск.). football.by (24 чэрвеня 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко назначен исполняющим обязанности главного тренера "Урала" (руск.). football.by (3 верасня 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко назначен главным тренером "Урала" (руск.). football.by (22 верасня 2015). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко подал в отставку с поста главного тренера "Урала" (ВИДЕО) (руск.). football.by (1 лістапада 2016). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко возглавил "Крылья Советов" (руск.). football.by (3 лістапада 2016). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ «Крылья Советов» не будут продлевать контракт с Скрипченко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Вадим Скрипченко официально возглавил "Анжи" (руск.). football.by (14 жніўня 2017). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ "Анжи" объявил об уходе Скрипченко с поста главного тренера (руск.). football.by (31 мая 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко возглавил клуб "Арарат-Армения" (руск.). football.by (2 жніўня 2018). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ «Арарат-Армения» уволил Скрипченко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Скрипченко официально возглавил "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о расторжении контракта со Скрипченко (руск.). football.by (10 верасня 2019). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Скрипченко сменил Разина на посту главного тренера "Минска" (руск.). football.by (4 жніўня 2020). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Россиянин Федор Щербаченко стал главным тренером "Минска" (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко вновь главный тренер "Минска" (руск.). football.by (27 верасня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Скрипченко покинул пост главного тренера "Минска" (руск.). football.by (21 лістапада 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Вадим Скрипченко возглавил минское "Динамо" (руск.). football.by (23 лістапада 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракт со Скрипченко (руск.). football.by (15 снежня 2023). Праверана 30 студзеня 2024.