Маларыцкі раён
Маларыцкі раён — раён на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Брэсцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнамі Брэсцкай вобласці і Украінай. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Цэнтр раёна — горад Маларыта з насельніцтвам 11.3 тыс.чал. Раён уключае 78 сельскіх населеных пунктаў.
Маларыцкі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Маларыта | ||
Кіраўнік | Міхаіл Леанідавіч Бацэнка[d][1] | ||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 56,59 %, руская 38,09 % Размаўляюць дома: беларуская 28,11 %, руская 68,56 %[2] |
||
Насельніцтва (2009) |
25 780 чал.[2] (15-е месца) | ||
Шчыльнасць | 18,77 чал./км² (13-е месца) | ||
Нацыянальны склад |
беларусы — 88,34 %, украінцы — 7,18 %, рускія — 3,75 %, іншыя — 0,73 %[2] |
||
Плошча |
1 373,63[3] км² (14-е месца) |
||
Вышыня над узроўнем мора |
154 м[4] | ||
![]() |
|||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
|||
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Маларыцкі раён падзелены на 9 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Маларыцкі, Олтушскі, Хаціслаўскі і Чарнянскі.
ГеаграфіяПравіць
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Брэсцкага Палесся. Найвышэйшы пункт раёна — 189 м — у 4 км на паўднёвы захад ад Маларыты. З карысных выкапняў у раёне ёсць торф, мел, сілікатныя і будаўнічыя пяскі, гліна.
Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені −4.4 °C, у ліпені 18,7 °C. Гадавая колькасць ападкаў 543 мм. Найбуйнейшая рака раёна — Рыта з прытокам Маларытай. Азёры: Арэхаўскае, Олтушскае, Малое. Створана Лукаўское вадасховішча, сетка меліярацыйных каналаў.
Лясістасць тэрыторыі 45 %. Пад балотамі 20 %. Большасць з іх асушана. У раёне створаны заказнікі: біялагічны рэспубліканскага значэння Лукава, батанічныя мясцовага значэння Гусакі і Багуслаўка.
ГісторыяПравіць
Маларыцкі раён ўтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Маларыта. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Збуражскі, Лукаўскі, Ляхавецкі, Макранскі, Масевіцкі, Олтушскі, Радзежскі, Хаціслаўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Збуражскі, Ляхавецкі, Масевіцкі і Радзежскі сельсаветы[5]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Осаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна, Осаўскі і Чарнянскі — у склад Кобрынскага раёна. 6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Маларыта, Арэхаўскі, Велікарыцкі, Гвозніцкі, Лукаўскі, Макранскі, Олтушскі, Хаціслаўскі сельсаветы Брэсцкага раёна і Чарнянскі сельсавет Кобрынскага раёна. 23 снежня 1970 года Маларыта атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 2 сакавіка 1998 года ўтвораны Маларыцкі сельсавет, які 17 верасня 2013 года скасаваны[6].
ТранспартПравіць
Па тэрыторыі раёна праходзяць дзве аўтамагістралі рэспубліканскага значэння — мяжа Украіны (Олтуш) Р-17 і Кобрын — мяжа Украіны (Макраны) М-12 працягласцю 94,4 км. Паміж населенымі пунктамі раёна шырокая сетка дарог, агульнай працягласцю 454,8 км з іх з асфальта-бетонным пакрыццём 115,3 км, жвіровым пакрыццём 314 км, грунтавым 25,5 км.
Зноскі
- ↑ http://malorita.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=16200&Itemid=1460&lang=ru
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.