Герб Маларыты
Герб Маларыты — сімвал горада Маларыты. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 жніўня 1998 года № 18.
Герб Маларыты | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 6 жніўня 1998 года |
Шчыт |
Варажскі шчыт |
Аўтарскі калектыў | |
Кіраўнік праекта |
А. А. Шпунт |
Мастак | У. У. Папсуеў |
Апісанне
правіцьУ блакітным полі варажскага шчыта уверсе справа срэбная княжацкая карона, пад якой два дубовыя лісты з трыма жалудамі таго ж металу.
Для герба горада Маларыта выкарыстаны тыя ж эмалі і металы, якія мае гістарычны герб абласнога цэнтра (Брэст), што адпавядае рашэнню Брэсцкага аблвыканкама «Аб распрацоўцы новых і ўзнаўленні гістарычных гербаў вобласці».
Герб і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта ад 28 ліпеня 1998 года № 564. Аўтары герба член Саюза мастакоў Беларусі У. У. Папсуеў і гісторык А. А. Шпунт[1].