Герб Брэста
Герб Брэста — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Брэста. Герб Брэста адносіцца да гісторыка-геральдычных помнікаў Беларусі[1]. Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня 1994 г. № 1.
Герб Брэста | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 26 студзеня 1991 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 26 студзеня 1991 |
Апісанне герба: «У блакітным полі барочнага шчыта сярэбраны лук са стралою, накіраванаю наканечнікам уверх».
Гісторыя
правіцьУ 1390 годзе Берасце атрымала прывілей на магдэбургскае права, аднак дакладна невядома, які герб выкарыстоўваўся на гарадскіх пячацях да сярэдзіны 16 ст.[1]
Па некаторых звестках, права на атрыманне герба Берасцю было даравана вялікім князем Аляксандрам прывілеем 1494 года: «у блакітным полі сярэбраны лук са стралой, накіраванай уверх»[2].
Згодна з прывілеем вялікага князя Жыгімонта ІІІ 1554 года, Берасце атрымала права карыстацца гербавай пячаццю з выявай чатырохвугольнай вежы на чырвоным полі на сутоках двух рэк (Буга і Мухаўца). Гэты герб зафіксаваны на пячатцы войтаўска-лаўніцкай калегіі гарадскога магістрата.
Акрамя гэтага Берасце мела іншую пячатку, пра якую ўпамінае ў сваім зборніку гербаў 1584 года Барташ Папроцкі:
Горад Берасце ўжывае лук нацягнуты з накладзенай стралой і з тэкстам вакол: Sigillum civitat Brestensis Magni Duc Litvaniae. |
У 1742—1775 гг. гербам Берасця з'яўляўся фігурны картуш, на якім адлюстраваны лук з нацягнутай цецівой з накіраванай уверх стралой. Над картушам — карона[3].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе, Берасце стала павятовым горадам Гарадзенскай губерні, і стары герб быў скасаваны. Новы герб Берасця быў зацверджаны расійскімі ўладамі 6 красавіка 1845 года разам з іншымі гарадамі Гарадзенскай губерні. Гэты варыянт герба быў утвораны на аснове герба 1554 года. Новы герб меў наступнае апісанне[2]:
У верхняй частцы шчыта Гродзенскі герб; у ніжняй, у блакітным полі прадстаўлена зліццё рэк Буга і Мухаўца; на мысе, утвораным злучэннем рэк, пастаўлена кола сярэбраных шчытоў, сярод якіх узвышаецца крапасны штандар з двухгаловым арлом, у знак таго, што горад Брэст ператвораны ў крэпасць. |
У канцы ХІХ ст. быў створаны праект новага герба Брэст-Літоўска: «У лазуровым шчыце перакулены вілападобны сярэбраны крыж. У вольнай частцы герб Гродзенскай губерні». Аднак ён не быў зацверджаны афіцыйна.
Сучасны герб горада быў зацверджаны Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў 26 студзеня 1991 года: «На блакітным полі барочнага шчыта сярэбраны лук з нацягнутай цецівой і страла, накіраваная ўверх». Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 1 чэрвеня 1994 г. № 1.
-
Герб з пячаці войта (паводле прывілея 1554 года)
-
Герб узору 1792 года
-
Герб Брэста ўзору 1845 года
-
Сучасны герб Берасця з 1991 года
Зноскі
правіць- ↑ а б Герб Брэста Архівавана 13 верасня 2016. // сайт Брэсцкага гарадскога выканкама.
- ↑ а б Герб Берасця // сайт «Геральдикум».
- ↑ Гербы гарадоў Брэсцкай вобласці
Літаратура
правіць- Цітоў А. К. Гарадская геральдыка Беларусі. — Мн.: Полымя, 1989. — 207 с.
- Цітоў А. К. Пячаткі старажытнай Беларусі: Нарысы сфрагістыкі. — Мн.: Полымя, 1993. — С. 196—198.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Брэста
- Герб Брэста Архівавана 13 верасня 2016. // сайт Брэсцкага гарадскога выканкама.
- Герб Берасця // сайт «Геральдикум».