Арэхаўскае (возера, Маларыцкі раён)

Арэ́хаўскае возера — возера ў Беларусі, якое размешчана ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 17 км на паўднёвы-захад ад горада Маларыта.

Арэхаўскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 155 м[1]
Даўжыня 5,2 км
Шырыня 2,1 км
Плошча 4,6 км²
Басейн
Плошча вадазбору 291 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Арэхаўскае возера (Беларусь)
Арэхаўскае возера
Арэхаўскае возера
Арэхаўскае возера (Брэсцкая вобласць)
Арэхаўскае возера
Арэхаўскае возера
Map

Плошча паверхні 4,6 км², даўжыня 5,2 км, найбольшая шырыня 2,1 км, найбольшая глыбіня 2,1 м. Плошча вадазбору 291 км².

Катлавіна плоская, сподкападобная, тыпу азёр-разліваў, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія (даўжыня 10,6 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, на поўначы і паўночным захадзе сплавінныя. На усходзе марэнныя ўзгоркі вышынёй да 3—4 м. Прыбярэжная частка падводнай катлавіны выслана заіленым пяском, астатняя — груба- і тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Моцна зарастае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 150—200 м, каля заходніх і паўночна-заходніх берагоў развіваецца сплавіна. Мінералізацыя вады да 100 мг/л. Возера дыстрофнага тыпу, слабапраточнае. Каналамі злучана з ракой Маларыта і возерам Олтушскае. У выніку меліярацыі ўзровень возера знізіўся на 1,5 м.

Водзяцца лінь, карась, шчупак, язь, плотка.

Вадазбор нізінны, з дзюннымі градамі і марэннымі ўзгоркамі, пераважна разараны. На паўднёва-ўсходнім беразе возера вёска Арэхава (Маларыцкі раён).

Літаратура

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.