Арэхаўскі сельсавет (Маларыцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Арэ́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Арэхава.

Арэхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Арэхава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 767
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Сельсавет знаходзіцца на поўдні раёна. Мяжуе з Олтушскім сельсаветам на поўначы і Хаціслаўскім сельсаветам на паўночным усходзе, на поўдні — з Ковельскім раёнам Валынскай вобласці Украіны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1067 чалавек[2], з іх 92,2 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 1,2 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 767 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.