Кобрынскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці Беларусі

Кобрынскі раён — адміністрацыйна-тэжрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, у сучасных межах з 25 снежня 1967 года. Падзелены на 11 сельсаветаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кобрын.

Кобрынскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Кобрын
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 43,14 %, руская 51,18 %
Размаўляюць дома: беларуская 15,68 %, руская 79,08 %[2]
Насельніцтва (2009)
88 037 чал.[2] (1-е месца)
Шчыльнасць 43,16 чал./км² (2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 87,86 %,
рускія — 6,09 %,
украінцы — 4,5 %,
іншыя — 1,55 %[2]
Плошча 2 039,79[3]
(7-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 169,1 м
 138,0 м
Кобрынскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішча

правіць

Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама з Валынскай вобласцю Украіны.

Тэрыторыя раёна займае каля 2030 км² (6,6 % ад агульнай плошчы вобласці). Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 61 км, з захаду на ўсход — 51 км.

Рэльеф

правіць

Па рэльефу паўночная частка раёна выразна адрозніваецца ад паўднёвай. На поўначы пераважаюць раўнінна-ўзгорыстыя ландшафты, гэта зона Кобрынскага Перадпалесся. Паўдневая частка адносіцца непасрэдна да Палесся, рэльеф якога ўяўляе сабой злёгку хвалістую, амаль плоскую раўніну.

Самая высокая кропка раёна (169,1 м) знаходзіцца за 2 км ад вёскі Тэўлі, самая нізкая (138 м) — урэз ракі Мухавец на заходняй мяжы раёна.

Гідраграфія

правіць

Раён налічвае 18 вялікіх і малых рэчак, агульная даўжыня якіх складае 298 км. Рачная сетка належыць да басейна Заходняга Буга.

Рэкі: Мухавец, Трасцяніца, Кобрынка, Літкава, Выдзерка, Шэўня.

Каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, канал Бона, Казацкі канал.

Азёры: Бамаўскае, Любань, Каташы (Вярхі), Свінарэйка, Мох.

У адлегласці 10 кіламетраў ад Кобрына знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Брэст — Мінск. Дняпроўска-Бугскае вадасховішча.

Гісторыя

правіць

Утвораны 15 студзеня 1940 года[4] ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Батчынскі, Жухавецкі, Закросніцкі, Засімскі, Казішчанскі, Кіселявецкі, Красналескаўскі, Лепясоўскі, Пескаўскі, Стрыгаўскі, Тэвельскі, Хідрынскі, Яроміцкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жухавецкі, Засімскі, Красналескаўскі, Пескаўскі, Хідрынскі сельсаветы, утвораны Астроміцкі, Пецькаўскі сельсаветы, Закросніцкі сельсавет перайменаваны ў Залескі, вёска Млынок перададзена ў Пружанскі раён[5]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Аніскавіцкі, Гарадзецкі, Грушаўскі сельсаветы скасаванага Антопальскага раёна, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна, Азяцкі і Рагозненскі сельсаветы скасаванага Жабінкаўскага раёна. 11 жніўня 1959 года скасаваны Казішчанскі і Стрыгаўскі сельсаветы, у склад раёна з Драгічынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[6]. 30 кастрычніка 1959 года скасаваны Верхалескі, Лепясоўскі і Хабовіцкі сельсаветы. 14 красавіка 1960 года да раёна далучаны Стрыганецкі сельсавет Брэсцкага раёна. 21 студзеня 1961 года скасаваны Грушаўскі і Стрыганецкі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Жабінка, Крыўлянскі, Сакскі, Сцяпанкаўскі і Якаўчыцкі сельсаветы Камянецкага раёна, Восаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Маларыцкага раёна. 7 сакавіка 1963 года Кобрын аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 4 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Жабінка, Сакскі і Сцяпанкаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 6 студзеня 1965 года Чарнянскі сельсавет перададзены зноў утворанаму Маларыцкаму раёну. 30 ліпеня 1966 года Азяцкі, Крыўлянскі, Рагозненскі і Якаўчыцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Жабінкаўскаму раёну. 18 снежня 1972 года Пецькаўскі сельсавет перайменаваны ў Хідрынскі, 19 ліпеня 1976 года — Яроміцкі сельсавет у Буховіцкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 13 сельсаветаў, 164 населеныя пункты[4].

4 студзеня 2002 года горад Кобрын і Кобрынскі раён аб’яднаны ў адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 11 мая 2012 года скасаваны Аніскавіцкі сельсавет, 26 чэрвеня 2013 года — Восаўскі сельсавет.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва раёна — 88,3 тыс.чал. (2011). Гарадское насельніцтва складае 56 %, сельскае — 44 %.

Колькасць населеных пунктаў — 162.

Рэлігія

правіць

У раёне зарэгістраваны 63 рэлігійныя суполкі, якія належаць да 8 рэлігійных канфесій.

Археалагічныя помнікі

правіць
Назва Датаванне Месцазнаходжанне Катэгорыя
Каменны могільнік XIV-XVI стагоддзі 1 км на поўдзень ад вёскі Закросніца, урочышча Замошша 3
Курган перыяду ранняга сярэднявечча XI-XIII стагоддзі 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Залессе, у лесе 3
Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча XI-XIII стагоддзі 0,5 км на захад ад вёскі Засімы, урочышча Шараеў Лес 3
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. 2,5 км на поўдзень ад вёскі Кісялёўцы, урочышча Ямішча 3

Вядомыя асобы

правіць

Першыя сакратары Кобрынскага райкама (гаркама) КПБ

правіць

Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна

правіць
  • Павел Рыгоравіч Каранчук (2005)
  • Уладзімір Іванавіч Сухараў (2005)
  • Андрэй Міхайлавіч Гольцман (2014)
  • Марыя Мікалаеўна Клачковіч (2015)
  • Уладзімір Рыгоравіч Кузіч (2015)
  • Іван Паўлавіч Мароз (2015)
  • Святлана Іосіфаўна Чырун (2017)
  • Мікалай Аляксеевіч Кенда (2020)
  • Пётр Сяргеевіч Папроцкі (2020)

Крыніцы

правіць
  1. http://kobrin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=13534&Itemid=1004&lang=ru
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. а б Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 10.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць