Бона (канал)
Бона — меліярацыйны канал у Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток Мухаўца. Даўжыня складае 34 км. Канал з’яўляецца найстаражытным падобным збудаваннем на тэрыторыі Беларусі. Пачынаецца за 2 км ад вёскі Заор’е Маларыцкага раёна, працякае па Кобрынскім раёне і ўпадае ў раку Мухавец у горадзе Кобрыне.
Бона | |
---|---|
Канал Бона каля вёскі Ляхчыцы | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 34 км |
Вадацёк | |
Уваход | за 2 км ад вёскі Заор’е |
Вусце | |
· Месцазнаходжанне | у Кобрыне |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Гісторыя будаўніцтва
правіцьБудаўніцтва канала было пачата па загаду ўладальніцы Кобрынскай эканоміі каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорца. З 1550-х гадоў Бона пачала актыўную дзейнасць па правядзенню маштабнай аграрнай рэформы на землях, якія належалі ёй. У ходзе рэформы, якая атрымала назву валочная памера, праводзіліся абмер зямель і дзяленне іх на стандартныя ўчасткі — валокі. Акрамя таго, праводзілася рэвізія, у ходзе якой збіраліся дадзеныя аб стане зямель. Правядзенне зямельнай рэформы, засяленне раней неабжытых зямель зрабілі неабходным правядзенне работ па меліярацыі. Акрамя будаўніцтва канала, названага ў гонар Боны, ёю была прадпрынятая таксама спроба асушэння балота паўднёвей Кобрына, а таксама, па некаторых дадзеных, будаўніцтва іншага канала — ад Пінскага замка да вёскі Стытычэва (за 5 км ад Пінска), дзе знаходзілася вялікакняжацкая рэзідэнцыя.
У 1939—1940 гадах канал быў працягнуты ад вёскі Хідры да вёскі Заор’е.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Памяць: Кобрынскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск: БЕЛТА, 2002.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бона (канал)