Якаўчыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Я́каўчыцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вялікія Якаўчыцы.

Якаўчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Якаўчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
13 кастрычніка 1961
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
11 мая 2012
Насельніцтва (2009) 1 329
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якаўчыцы. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мацеевіцкага сельсавета[1].

13 кастрычніка 1961 года ў склад Мацеевіцкага сельсавета Камянецкага раёна з Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Мацясы, Пруск, Свішчы, Стаўпы, Якаўчыцы, у склад Крыўлянскага сельсавета перададзены вёскі Багны, Баляўшчына, Вялікія Сяхновічы (з крухмальным заводам), Грыцэвічы (з канторай нарыхтоўкі жывёлы), Карды, Мацеевічы, Новыя Дворы, Семенаўцы, цэнтр Мацеевіцкага сельсавета перанесены ў Якаўчыцы і сельсавет перайменаваны ў Якаўчыцкі[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кобрынскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. У 1970 годзе скасаваны вёскі Багуславічы і Савіцкія (зліліся з вёскай Залуззе)[3]. 14 красавіка 1971 года вёска Якаўчыцы, якая ўваходзіла ў склад калгаса «Прамень», перайменавана ў Вялікія Якаўчыцы, вёска Якаўчыцы, якая ўваходзіла ў склад калгаса імя Чапаева, — у Малыя Якаўчыцы[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[5].

11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, частка тэрыторыі далучана да Жабінкаўскага сельсавета (вёскі Бабры, Вялікія Якаўчыцы, Залуззе, Панцюхі, Пруск), частка — да Крыўлянскага сельсавета (вёскі Агароднікі, Барздзілы, Вандалін, Вежкі, Малыя Якаўчыцы, Мацясы, Свішчы, Стаўпы)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1329 чалавек[7], з іх 81,6 % — беларусы, 12,0 % — украінцы, 5,2 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 красавіка 1971 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 11 снежня 2018.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.