Жабінкаўскі сельсавет
Жа́бінкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Жабінка (не ўваходзіць у сельсавет).
Жабінкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жабінкаўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жабінка (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 2 сакавіка 1998 |
Дата скасавання | 16 красавіка 1952 |
Насельніцтва (2019) | 993 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жабінка. 16 красавіка 1952 года Жабінка набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жабінкаўскага пассавета.
З 8 жніўня 1959 года гарадскі пасёлак Жабінка і Жабінкаўскі пассавет у складзе Камянецкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Кобрынскага раёна, з 4 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Жабінка з населенымі пунктамі (Абрамавічы, Здзітава, Курпічы, Малая Жабінка, Мышчыцы, Навасады, Нагараны, Непакойчыцы, Пуцішча, Пшанаі, Салейкі і Сцяброва), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Жабінкаўскага пассавета, — у складзе Брэсцкага раёна[1], з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 19 верасня 1967 года ў склад Жабінкі ўключаны вёскі Абрамавічы, Малая Жабінка, Мышчыцы і пасёлак цукровага завода[2]. Пасля набыцця Жабінкай статуса горада 23 снежня 1970 года пассавет рэарганізаваны ў гарсавет.
2 сакавіка 1998 года Жабінкаўскі сельсавет адноўлены. 22 снежня 1999 года ў склад сельсавета з Хмелеўскага сельсавета перададзена вёска Рачкі[3]. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана частка скасаванага Якаўчыцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Бабры, Вялікія Якаўчыцы, Залуззе, Панцюхі, Пруск)[4]. 9 лістапада 2017 года ў склад Жабінкі ўвайшлі вёскі Здзітава, Курпічы, Сцяброва, Шчэглікі[5][6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1313 чалавек[7], з іх 86,0 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 6,3 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 993 чалавекі[9].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 22 декабря 1999 г. № 23 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 4 снежня 2018.
- ↑ Решение Жабинковского районного Совета депутатов от 9 ноября 2017 г. № 140 Об упразднении сельских населенных пунктов Жабинковского района
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 22 сентября 2017 г. № 278 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.