Сцяг Кобрына — сцяг горада Кобрына і Кобрынскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2004 г. № 659.

Кобрын і Кобрынскі раён
Беларусь
Зацверджаны 22 ліпеня 2004
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага боку палотнішча — выява герба Кобрынскага раёна.

Герб і флаг ухвалены рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 4 снежня 2002 г. № 119. Аўтары рэканструкцыі герба П. А. Жараў, А. П. Макаўцоў, С. Я. Рассадзін, мастак В. А. Ляхор[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі