Дзівінскі сельсавет
Дзі́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дзівін.
Дзівінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзівін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 4 760 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Чэмерскага і Ягмінаўскага сельсаветаў[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Павіццеўскага сельсавета перададзены вёскі Лелікава і Замосце[2]. У 1970 годзе скасавана вёска Замосце (злілася з вёскай Лелікава)[3]. У 1973 годзе ў склад сельсавета з Кіселявецкага сельсавета перададзены вёскі Руховічы і Хабовічы[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[5]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Восаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Барысаўка, Воса, Клятышча, Пералессе)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 5494 чалавекі[7], з іх 88,8 % — беларусы, 7,9 % — украінцы, 2,8 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 4760 чалавек[9].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 289 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Кобринского района Брестской области Архівавана 22 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.