Дзівінскі раён
Дзі́вінскі раён[2] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзівін.
Дзівінскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзівін |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 8 жніўня 1959 |
Вышыня над узроўнем мора |
143 м[1] |
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 11 сельсаветаў: Верхалескі, Восаўскі, Дзівінскі, Лелікаўскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Радастаўскі, Хабовіцкі, Чарнянскі, Чэмерскі і Ягмінаўскі.
16 ліпеня 1954 года Лелікаўскі, Чэмерскі і Ягмінаўскі сельсаветы скасаваны, у склад раёна з Жабінкаўскага раёна перададзены вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы[3].
8 жніўня 1959 года раён скасаваны. Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы перададзены ў Кобрынскі раён, Радастаўскі сельсавет — у Драгічынскі раён, Восаўскі і Чарнянскі сельсаветы — у Маларыцкі раён.
Крыніцы
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ БелЭн 1998.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Дзі́вінскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дзівінскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 514. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.