Чарнянскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Чарня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Чарняны.

Чарнянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маларыцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чарняны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 226
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна перададзены вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і Шарашоўцы[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Маларыцкага раёна. З 25 снежня 1962 года ў Кобрынскім раёне. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзена вёска Заор’е[2]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Маларыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1396 чалавек[4], з іх 89,7 % — беларусы, 7,3 % — украінцы, 2,1 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1226 чалавек[6].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 28. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.