Бамаўскае
Бамаўскае — возера ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, за 15 км на паўночны ўсход ад горада Кобрын, за 1,6 км на ўсход ад вёскі Мухаўлокі. Адносіцца да басейна ракі Мухавец.
Бамаўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,25 км |
Шырыня | 0,22 км |
Даўжыня берагавой лініі | 0,9 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Даўжыня 0,25 км, шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Берагі пясчаныя, высокія. На паўднёвым усходзе злучана з Каралеўскім каналам.
Возера ўзнікла ў выніку будаўніцтва аўтамагістралі Брэст—Мінск на месцы былога кар'ера.
Літаратура
правіць- Республика Беларусь. Брестская область. Кобринский район: карта. Кобрин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.