Максім Антонавіч Антанюк

ваенны, генерал-лейтэнант

Максі́м Анто́навіч Антаню́к (19 кастрычніка 1895, в. Мацы, Кобрынскі раён — 30 ліпеня 1961) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1940).

Максім Антонавіч Антанюк
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1895(1895-10-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1961(1961-07-30) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы Сцяг Расіі 19151917
Сцяг СССР 19171947
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 4-я стралковая дывізія
5-я стралковая дывізія
3-я стралковая дывізія
8-ы стралковы корпус
СібВА
Петразаводская аператыўная група
48-я армія
60-я армія
2-я рэзервовая армія
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1922 Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
У адстаўцы з 1947 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Мацы, цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь у сялянскай сям’і.

Служыў у Рускай імператарскай арміі з 1915[1] года па 1917, курсант 3-й Маскоўскай школы прапаршчыкаў, паручнік. Ваяваў у баях Першай сусветнай вайны на Паўночным фронце.

У Чырвонай гвардыі з 1917 года[1]. У Чырвонай Арміі з 1918 года. Член РКП(б) з 1918 года.

У Грамадзянскую вайну М. А. Антанюк начальнік тапаграфічнага аддзела, памочнік і начальнік баявога ўчастка, ваенны прадстаўнік Рэўваенсавета, камандзір 7-га Нежынскага палка, брыгады 44-й стралковай дывізіі, Мазырскай групы войскаў. Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1921 і 1924).

У міжваенны перыяд з ліпеня 1924 года да кастрычніка 1930 года паслядоўна камандаваў 4-й Туркестанскай, 5-й Віцебскай імя Чэхаславацкага пралетарыяту, 3-й Крымскай стралковымі дывізіямі. З кастрычніка 1930 года па люты 1931 года — выкладчык Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. З лютага 1931 — камандзір і ваенкам 8-га стралковага корпуса ва Украінскай ваеннай акрузе. 20 лістапада 1935 года М. А. Антанюку прысвоена званне камкора[2]. З чэрвеня 1937 года — камандуючы войскамі Сібірскай ваеннай акругі. У чэрвені 1938 года рэпрэсаваны па паказаннях былога каменданта Крамля П. П. Ткалуна, вызвалены ад пасады камандуючага СібВА з накiраваннем у распараджэнні Упраўлення па каманднага складу. Палажэнне М. А. Антанюка пагаршалася тым, што яго малодшы брат, капітан, таксама быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам. З вялікай цяжкасцю яму ўдалося апраўдацца, і ў снежні 1938 года ён атрымаў прызначэнне выкладчыкам тактыкі ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ[3]. З чэрвеня 1940 года — начальнік пяхоты РСЧА. 4 чэрвеня 1940 года М. А. Антанюку прысвоена званне генерал-лейтэнант[4]. З 2 жніўня 1940 года — намеснік генерал-інспектара пяхоты РСЧА.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны займаўся камплектаваннем, фарміраваннем і расфармаванне стралковых і кавалерыйскіх злучэнняў, падрыхтоўкай маршавага папаўнення. Са жніўня 1941 года камандуючы Петразаводскай аператыўнай групай войскаў 7-й арміі, а з верасня — 48-й арміяй Ленінградскага фронту, якая пад ударамі праўзыходных сіл суперніка вяла баі ў раёне горада Шлісельбург, 14 верасня палявое ўпраўленне арміі расфармавана, а М. А. Антанюк прызначаны камандуючым групай войскаў 54-й арміі Ленінградскага фронту на мгінскім кірунку. З кастрычніка 1941 г. знаходзіўся ў распараджэнні Маршала Савецкага Саюза К. Я. Варашылава, які здаў камандаванне войскамі Ленінградскага фронту генералу арміі Г. К. Жукаву. З чэрвеня 1942 года М. А. Антанюк — камандуючы 60-й арміяй, якая была створана на базе 3-й рэзервовай арміі. З верасня 1942 года — намеснік, затым камандуючы 2-й рэзервовай арміяй Стаўкі ВГК. З красавіка 1943 года намеснік камандуючага войскамі Стэпавай ваеннай акругі10 ліпеня 1943 — Стэпавы фронт)[1]. У гэтай пасадзе М. А. Антанюк прарабіў вялікую працу па падрыхтоўцы войскаў да маючых адбыцца баявых дзеянняў, праявіўшы высокія арганізатарскія здольнасці, цвёрдую волю і рашучасць у выкананні задач, пастаўленых камандуючым войскамі фронту. Гэта дазволіла войскам фронту паспяхова дзейнічаць у Белгародска-Харкаўскай наступальнай аперацыі і вызваленні гарадоў Белгарад і Харкаў. З кастрычніка 1943 М. А. Антанюк — памочнік камандуючага войскамі Прыбалтыйскага20 кастрычніка 2-га Прыбалтыйскага) фронту, войскі левага крыла якога ва ўзаемадзеянні з 1-м Прыбалтыйскім фронтам вялі наступ на Віцебска-Полацкім кірунку. У студзені-лютым 1944 года фронт удзельнічаў у Ленінградска-Наўгародскай наступальнай аперацыі. Надыходам ў раёне Навасакольнікаў войскі фронту скавалі 16-ю нямецкую армію і не дапусцілі перакідання яе сіл пад Ленінград і Ноўгарад. У ходзе Стараруска-Наваржэўскай аперацыі яны прасунуліся на 110—160 км і выйшлі на подступы да Вострава, Пушкінскі Гарам, Ідрыцы. У ліпені 1944 года войскі фронту правялі Режыцка-Дзвінскую аперацыю і прасунуліся на захад да 200 км. Ва ўпраўленні войскамі камандуючаму фронтам падчас аперацый актыўную дапамогу аказваў М. А. Антанюк.

Пасля вайны з кастрычніка 1945 года па май 1946 года — намеснік камандуючага войскамі Львоўскай ваеннай акругі па вышэйшым навучальным установам[1]. З 1947 года ў адстаўцы[1].

Памёр 30 ліпеня 1961 года ў Маскве, пахаваны на Новадзявочых могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в г д Антонюк Максим Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
  2. Приказ Народного комиссара обороны Союза ССР от 20.11.1935 № 2395 «По личному составу армии» Архівавана 3 красавіка 2012.
  3. Н. С. Черушев 1937 год: Элита Красной Армии на голгофе. — М.: Вече, 2003
  4. Постановление СНК СССР от 4.06.1940 № 945

Літаратура правіць

Спасылкі правіць