Стэпавы фронт — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне (фронт) РСЧА ва ўзброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Фронт дзейнічаў у 1943 г. у Цэнтральнай Расіі і ва Усходняй Украіне.

Стэпавы фронт
Гады існавання 9 ліпеня — 20 кастрычніка 1943
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне Камандуючаму войскамі
Уваходзіць у РСЧА
Тып фронт
Функцыя абарона
Колькасць аб'яднанне
Войны Другая сусветная вайна
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір Гл. Камандуючы войскамі
Вядомыя камандзіры І. С. Конеў

Бітвы пад Курскам і Харкавам

правіць

Фронт быў утвораны 9 ліпеня 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК з сіл Стэпавай ваеннай акругі на курскім кірунку. У яго ўвайшлі 27-я армія, 47-я армія, 53-я армія і 5-я паветраная армія. Першапачаткова войскі фронту былі разгорнуты ў рэзерве за Цэнтральным і Варонежскім франтамі. Перад фронтам ставілася мэта ў выпадку прарыву праціўніка спыніць яго наступ на займанай мяжы. У сувязі з удалым раскладам для савецкіх войскаў у бітве пад Курскам 17 ліпеня фронт перайшоў у наступ і разам з Варонежскім фронтам да 23 ліпеня адкінуў нямецкую групу армій «Цэнтр» на яе зыходныя пазіцыі перад бітвай.

3 жніўня войскі фронту разам з войскамі Варонежскага фронту перайшлі ў наступ на белгародска-харкаўскім кірунку. 5 жніўня злучэнні 69-й і 7-й гвардзейскай армій авалодалі Білгарадам. Развіваючы наступ войска Стэпавага фронту 23 жніўня вызвалілі Харкаў.

Бітва за Дняпро

правіць

У канцы жніўня — пачатку верасня, развіваючы поспех, фронт разгарнуў Палтаўска-Крэменчугскую наступальную аперацыю на Левабярэжнай Украіне падчас бітвы за Дняпро. Наносячы ўдары ў кірунках палтаўска-крэменчугскім і краснаграда-верхнедняпроўскім, войскі фронту разграмілі злучэнні нямецкіх 8-й і 1-й танкавай армій, якія супрацьстаялі ім, і да канца верасня выйшлі да Дняпра, з ходу яго фарсіравалі і авалодалі плацдармамі на яго правым беразе.

У першай палове кастрычніка фронт вёў цяжкія баі за ўтрыманне і пашырэнне плацдармаў, паступова аб'яднаўшы іх у агульны плацдарм на поўдзень ад Крэмэнчука. 15 кастрычніка войскі фронту перайшлі ў наступ з плацдарму ў кірунку на П'ятыхатку і Крывы Рог. Ва ўзаемадзеянні з іншымі франтамі войска знішчылі нямецкую абарончую мяжу Усходні вал. 20 кастрычніка 1943 года Стэпавы фронт быў пераназваны ў 2-гі Украінскі фронт.

Камандуючы войскамі

правіць

Склад фронту

правіць

Аперацыі і бітвы, у якіх удзельнічаў фронт

правіць

Спасылкі

правіць