Леанід Аркадзьевіч Тараненка
спартсмен
Леанід Аркадзьевіч Тараненка (13 чэрвеня 1956, Маларыта, БССР) — беларускі і савецкі спартсмен, цяжкаатлет. Уладальнік 19 сусветных рэкордаў, прычым два з іх — 266 кг у штуршку і 475 кг у дваябор’і — застаюцца неперасягнутымі і сёння. Першы трэнер — Пётр Сацюк.
Леанід Тараненка | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Поўнае імя | Леанід Аркадзьевіч Тараненка |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
13 чэрвеня 1956 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 179 см |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер у 1979 годзе, Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1990 годзе. Выступаў за Добраахвотнае спартыўнага таварыства «Ураджай» (Мінск).
Узнагароды і званні
правіцьЗаслужаны майстар спорту СССР (1980). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў і Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
Літаратура
правіць- Таране́нка Леанід Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 434. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тараненка Леанід Аркадзевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 700. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.