Кілаграм
Кілагра́м (абазначэнне: кг, kg) — адзінка вымярэння масы ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ, роўная масе міжнароднага эталона. Скарочанае пазначэнне: бел.: кг, міжн.: kg.
Кілаграм | |
---|---|
Кароткая назва | kg |
Названа ад | кіла-[d] і грам |
Папярэднік | grave[d] |
Абазначэнне адзінкі | kg[1][2][…], кг, kg, кг, kg, ק"ג[2], кг, кг, кг, كغ, kg, кг, kg, kg, kq, kg, кг, кг, χγρ, kg, kg, кг, kg і kg |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 кг |
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння | 1 000 грам |
Фізічная велічыня | маса[2][3], Дэфект масы і rest mass[d] |
Метад вызначэння | матэматычная формула[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кілаграм | |
---|---|
кг, kg | |
Велічыня | Маса |
Сістэма | СІ |
Эталон | Ёсць |
Асноўная | |
заўвага | |
Гл. Прыстаўкі СІ |
Да 20 мая 2019 года кілаграм заставаўся апошняй адзінкай СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзмі. Але XXVI Генеральная асамблея па мерам и вагам (13-16 лістапада 2018 года) адобрыла[4] новае азначэнне кілаграма, заснаванае на фіксацыі лічбавага значэння Пастаяннай Планка. Рашэнне ўступіла ў сілу 20 мая 2019 года. Пры гэтым з практычнай кропкі гледжання велічыня кілаграма не змянілась, але існуючы «прататып» (эталон) больш не вызначае кілаграм, а з’яўляецца вельмі дакладнай гірай з патэнцыйна вымяраемай хібнасцю.
Кратныя і дзельныя адзінкі
правіцьНайменні кратных і дзельных адзінак масы ад К. ўтвараюць, дадаючы прыстаўкі да слова «грам»:
Кратныя | Дробныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
101 г | дэкаграм | даг | dag | 10−1 г | дэцыграм | дг | dg |
10² г | гектаграм | гг | hg | 10−2 г | сантыграм | сг | cg |
10³ г | кілаграм | кг | kg | 10−3 г | міліграм | мг | mg |
106 г | мегаграм | Мг | Mg | 10−6 г | мікраграм | мкг | µg |
109 г | гігаграм | Гг | Gg | 10−9 г | нанаграм | нг | ng |
1012 г | тэраграм | Тг | Tg | 10−12 г | пікаграм | пг | pg |
1015 г | петаграм | Пг | Pg | 10−15 г | фемтаграм | фг | fg |
1018 г | экзаграм | Эг | Eg | 10−18 г | атаграм | аг | ag |
1021 г | зетаграм | Зг | Zg | 10−21 г | зептаграм | зг | zg |
1024 г | ётаграм | Іг | Yg | 10−24 г | ёктаграм | іг | yg |
Заўвагі: замест гектаграма (100 кг) звычайна выкарыстоўваюць адзінку вымярэння «цэнтнер», замест мегаграма (1000 кг) — «тона».
Гісторыя
правіцьУ метрычнай сістэме мераў (18 ст.) К. быў вызначаны як маса 1 дм3 вады пры тэмпературы яе найбольшай шчыльнасці (4 °С). Эталон К. быў выраблены ў выглядзе цыліндрычнай гіры з плаціны (1799). У 1889 вызначэнне К. было зменена на дзейнае пасёння і ў якасці эталона зацверджаная гіра з плацінаірыдыевага сплаву. Адрозныя адзінкі вымярэння для масы і вагі вызначаныя ў 1901 годзе.
Эталон кілаграма
правіцьДа 20 мая 2019 года кілаграм быў адзінай адзінкай СІ, якая вызначалась пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзьмі. Усе астатнія адзінкі вызначалісь з дапамогай фізічных уласцівасцей і законаў.
Эталон быў выраблены ў 1889 годзе, і цяпер існуюць дакладныя афіцыйныя яго копіі, якія выкарыстоўвалісь як нацыянальныя ўзоры кілаграма. Прыкладна раз у 10 гадоў нацыянальныя ўзоры параўноўвалісь з міжнародным. Гэтыя параўнанні паказвалі, што дакладнасць нацыянальных узораў складае прыкладна 2 мкг. З-за таго што яны захоўваюцца ў тых жа самых умовах, няма падстаў лічыць, што міжнародны ўзор больш дакладны. Аднак, па вызначэнню лічылась, што маса міжнароднага ўзору дакладна роўная кілаграму. З-за гэтага любыя змены існуючай масы эталону вялі да змяненняў велічыні кілаграма.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Logopedia
- ↑ а б в 6.5.2 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 17. — 41 p.
- ↑ SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
- ↑ Historic Vote Ties Kilogram and Other Units to Natural Constants