Іры́дый[1] (лац.: Iridium) Ir — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 77, атамная маса 192,22. Сямейства плацінавых металаў. Адкрыты ў 1804 годзе (разам з осміем) англійскім хімікам С. Тэнантам. Назва абумоўлена (ад грэч. iris — вясёлка) разнастайнасцю афарбоўкі злучэнняў[1].

77 ОсмійІрыдыйПлаціна
Перыядычная сістэма элементаўВадародГелійЛітыйБерылійБорВугляродАзотКіслародФторНеонНатрыйМагнійАлюмінійКрэмнійФосфарСераХлорАргонКалійКальцыйСкандыйТытанВанадыйХромМарганецЖалезаКобальтНікельМедзьЦынкГалійГерманійМыш’якСеленБромКрыптонРубідыйСтронцыйІтрыйЦырконійНіобійМалібдэнТэхнецыйРутэнійРодыйПаладыйСераброКадмійІндыйВолаваСурмаТэлурЁдКсенонЦэзійБарыйЛантанЦэрыйПразеадымНеадымПраметыйСамарыйЕўропійГадалінійТэрбійДыспрозійГольмійЭрбійТулійІтэрбійЛютэцыйГафнійТанталВальфрамРэнійОсмійІрыдыйПлацінаЗолатаРтуцьТалійСвінецВісмутПалонійАстатРадонФранцыйРадыйАктынійТорыйПратактынійУранНептунійПлутонійАмерыцыйКюрыйБерклійКаліфорнійЭйнштэйнійФермійМендзялевійНобелійЛаўрэнсійРэзерфордыйДубнійСіборгійБорыйХасійМейтнерыйДармштадтыйРэнтгенійКаперніцыйУнунтрыйУнунквадыйУнунпентыйУнунгексійУнусептыйУнуноктый
Перыядычная сістэма элементаў
77Ir
Вонкавы від простага рэчыва
Уласцівасці атама
Імя, сімвал, нумар Ірыдый / Iridium / Ir, 77
Атамная маса
(малярная маса)
192,22 а. а. м. (г/моль)
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва
Шчыльнасць (пры з. у.) 22,650[1] (22,400[2]) г/см³
Тэмпература плаўлення 2447 °C[1][2]
Малярная цеплаёмістасць 25,1 (пры 20 °C)[2] Дж/(K·моль)
Крышталічная рашотка простага рэчыва
Структура рашоткі гранецэнтрычная кубічная

Уласцівасці

правіць

Серабрыста-белы, цвёрды, тугаплаўкі, крохкі метал. Тэмпература плаўлення 2447 °C[1][2], тэмпература кіпення каля[1] 4380 °C[2]. Шчыльнасць 22650[1] (22400[2]) кг/м³. Цвёрдасць па Брынелю 1450 МПа[2]. Модуль пругкасці 52,8•103 Па[2]. Удзельнае электрычнае супраціўленне 4,74•10-8 Ом•м[2]. Каэфіцыент цеплавога лінейнага расшырэння ў інтэрвале тэмператур 0—100 °C складае 6,5•10-6[2].

Ірыдый хімічна мала актыўны. Не ўзаемадзейнічае з кіслотамі, іх сумесямі (у тым ліку з царскай гарэлкай) і шчолачамі. Характэрныя ступені акіслення: +3, +4, +6, таксама +1, +2, +5)[2]. Парашкападобны ірыдый ў паветры пры тэмпературы вышэй за 1000 °C утварае дыаксід IrO2 чорнага колеру[1]. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам; пры тэмпературы чырвонага напалу — з хлорам і серай. Утварае комплексныя злучэнні, у тым ліку з арганічнымі лігандамі[1].

Радовішчы

правіць

У прыродзе існуюць 2 стабільныя ізатопы: 191Iг (38,5 %[2]) і 193Iг (61,5 %[2]). У зямной кары сустракаецца рэдка (1•10-7 % па масе, галоўным чынам як спадарожнік плаціны[3]). Тыповы элемент асноўных і ўльтраасноўных горных парод. Ірыдыю найбольш характэрны самародны стан, але вядомы нешматлікія яго злучэнні з металамі плацінавай групы, з серай і мыш’яком.[2].

Радовішчы ірыдыю маюцца на Урале (Расія), у ЗША, Канадзе, ПАР і інш.

Атрыманне і выкарыстанне

правіць

Атрымліваюць ірыдый з анодных шламаў медна-нікелевай вытворчасці, канцэнтратаў плацінавых руд, канцэнтратаў, здабытых з рассыпных руд і як другасны метал (лом).

Асноўная частка ірыдыю выкарыстоўваецца ў выглядзе сплаваў, галоўным чынам з плацінай, для вырабу хімічнага посуду, тыгляў для вырошчвання монакрышталёў, ювелірных вырабаў, хірургічных інструментаў, электродаў, тэрмапар, у дакладным прыборабудаванні, для нанясення ахоўных пакрыццяў і ў іншых абласцях.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Иры́дый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 325. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Юшко-Захарова О. Е. Ири́дий // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1987. — Т. 2. Геосферы — Кенай. — С. 457. — 575 с. — 56 540 экз. — ISBN 5-85270-007-X.
  • Ири́дий // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 430—431. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Ири́дий // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 136. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.

Спасылкі

правіць