Летнія Алімпійскія гульні 1992
Летнія Алімпійскія гульні 1992, афіцыйна вядомыя як Гульні XXV Алімпіяды (англ.: 1992 Summer Olympics), прайшлі ў Барселоне з 25 ліпеня па 9 жніўня 1992.
XXV летнія Алімпійскія гульні | |
---|---|
![]() | |
Горад-арганізатар | Барселона |
Цырымонія адкрыцця | 25 ліпеня 1992 |
Адкрываў | Хуан Карлас I |
Цырымонія закрыцця | 9 жніўня 1992 |
Алімпійскі агонь | Antonio Rebollo[d] |
Алімпійская клятва | Luis Doreste[d] і Eugeni Asensio[d] |
Сайт | olympic.org/barcelona-19… |
← 1988 1996 → | |
![]() |
У агульным заліку першынствавала Аб'яднаная каманда, складзеная са спартсменаў 12 постсавецкіх рэспублік: 45 залатых медалёў. 2-е месца — у ЗША (37 залатых медалёў), 3-е месца — у Германіі (33 залатых медаля).
Найбольшую колькасць залатых медалёў — 6 — заваяваў беларускі гімнаст Віталь Шчэрба.
Адной з самых сенсацыйных перамог на XXV летніх Алімпійскіх гульнях стала перамога над зборнай ЗША ў паўфінале жаночага баскетбольнага турніра Аб’яднанай каманды, якая ў выніку стала пераможцай турніра[1].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Летнія Алімпійскія гульні 1992