Віталь Венядзіктавіч Шчэрба

(Пасля перасылкі з Віталь Шчэрба)

Віт́аль Венядзі́ктавіч Шчэ́рба (нар. 13 студзеня 1972, Мінск) — знакаміты беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Беларусі (1994).

Віталь Венядзіктавіч Шчэрба
Vitaly Scherbo 1995 stamp of Nicaragua.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 13 студзеня 1972(1972-01-13)[1] (49 гадоў)
Грамадзянства
Рост 169 см
Вага 78 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Віталь Шчэрба — чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія), бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША), 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША), чэмпіён Унівэрсіядаў (1993, 1995).

У 1992 МАК узнагародзіў Шчэрбу прызам «Джэсі Оўэнса» як найлепшага спартсмен года. З 1993 інструктар па спорце Міністэрства спорта і турызму Беларусі, член нацыянальнай зборнай каманды па спартыўнай гімнастыцы.

З 1996 жыве ў ЗША (г. Лас-Вегас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 — трэнер зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы.

Віталь Шчэрба скончыў сваю спартыўную кар’еру ў 1997 пасля пералому рукі, атрыманага з прычыны падзення з матацыкла.

Зноскі

  1. Vitaly Sherbo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.18, кн.1, Мн., 2004, С.6

СпасылкіПравіць