Спартыўная гімнастыка
Спартыўная гімна́стыка — від спорту, які ўключае спаборніцтвы на гімнастычных снарадах, у вольных практыкаваннях і ў апорных скачках. У сучаснай праграме гімнастычнага шматбор’я: для жанчын — на брусах рознай вышыні, бервяне, у апорных скачках, вольных практыкаваннях; для мужчын — у вольных практыкаваннях, апорных скачках, на кані, кольцах, паралельных брусах і перакладзіне.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спартыўная гімнастыка
- Міжнародная федэрацыя гімнастыкі
- GYMmedia.com International (англ.) (ням.)