Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021
Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 12 сакавіка28 лістапада
Колькасць удзельнікаў 16
      Гарады 13
      Стадыёны 14
Прызавыя месцы
Чэмпіён Шахцёр (Салігорск) (3-і раз)
Другое месца БАТЭ (Барысаў)
Трэцяе месца Дынама (Мінск)
Дубліруючыя склады Дынама (Мінск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 319 531  (1 420 за гульню)
Згуляна матчаў 225
Забіта галоў 606  (2.69 за гульню)
Бамбардзір(ы) Дэмбо Дарбо (Шахцёр)  (19 мячоў)
← 2020
2022 →

Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў зняўся рэчыцкі «Спадарожнік», у застаўшыхся матчах яму былі прысуджаны тэхнічныя паражэнні 0:3. У лідары ж адразу выйшаў салігорскі «Шахцёр», які са старту выдаў рэкордную серыю з 13 перамог запар. У далейшым, нягледзячы на шэраг няўдач і канкурэнцыю з боку барысаўскага БАТЭ, салігорскі клуб здолеў захаваць першы радок і за тры туры да фінішу стаў чэмпіёнам, абараніўшы свой тытул папярэдняга года. За іншыя прызавыя месцы вялася вострая барацьба паміж БАТЭ, мінскім «Дынама», «Гомелем» і брэсцкім «Рухам», якая скончылася толькі ў апошнім туры: БАТЭ заняў другое месца, а «Дынама» стала трэцім.

Рэгламент

правіць

Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2021 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

У рэгламент турніру былі дададзены некалькі новаўвядзенняў. Яшчэ ў 2020 годзе было вырашана, што на полі ў сезоне 2021 у складзе кожнай каманды мусіць знаходзіцца як мінімум адзін ігрок 1999 года нараджэння або маладзей[1]. Раней падобныя ліміты ўводзіліся ў Першай і Другой лігах, аднак у Вышэйшай лізе ён быў ужыты ўпершыню.

У студзені 2021 года быў зацверджаны верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў[2].

У лютым 2021 года было вырашана, што ў матчах будзе дазволена рабіць па 5 замен з кожнага боку, адна з якіх — для ігракоў 1999 года нараджэння і маладзей[3]. Раней было дазволена максімум 3 замены; пашырэнне было зроблена ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ФІФА ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Захавалася патрабаванне аб наяўнасці мінімум шасці беларусаў на полі ў кожнай каманды.

22 лютага 2021 года адбылася жараб’ёўка турніру[4].

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

правіць

Згодна з вынікамі сезона 2020, «Белшына» і «Смалявічы» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, «Спадарожнік» і «Гомель» выйшлі з Першай лігі ў Вышэйшую. «Слуцк» перамог у стыкавых матчах «Крумкачы» і захаваў месца ў Вышэйшай лізе. У той жа час у пачатку 2021 года стала вядома, што «Гарадзея» адмаўляецца ад удзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2021. На вакантнае месца маглі прэтэндаваць каманды, якія занялі ў Першай лізе месца не ніжэй за шостае. «Крумкачам» АБФФ адмовіла ў павышэнні, матывуючы гэта спачатку тым, што яны страцілі гэтае права ў стыкавых матчах, пасля — невыкананнем неабходных умоў для праходжання працэдуры ліцэнзавання[5]. «Арсенал» і «Лакаматыў», якія занялі ў Першай лізе 2020 чацвёртае і пятае месцы адпаведна, адмовіліся ад магчымасці павышэння. Прапанову атрымаць месца ў Вышэйшай лізе прыняла «Смаргонь»[6], якая заняла шостае месца ў Першай лізе 2020, і пасля паспяховага праходжання працэдуры ліцэнзавання далучылася да ўдзельнікаў Вышэйшай лігі.

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2020

Клубы-ўдзельнікі

правіць
Удзельнікі сезона 2021
Клуб Месца
ў сезоне
2020
Горад Стадыён Умяшчальнасць
БАТЭ 02  Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 121
Віцебск 12 Віцебск ЦСК «Віцебскі» 8 200
Гомель 22 Д2 Гомель «Цэнтральны» 14 300
Дынама Брэст 04 Брэст «Брэсцкі»ДАСК «Брэсцкі» 10 060
Дынама Мінск 06 Мінск «Дынама» 22 324
Іслач 07 Мінскі раён ФК «Мінск», Мінск
Гарадскі, Маладзечна
3 000
4 800
Мінск 11 Мінск ФК «Мінск»
«Трактар»
3 000
17 600
Нёман 05 Гродна «Нёман»ЦСК «Нёман» 8 479
Рух 08 Брэст «Брэсцкі»ДАСК «Брэсцкі» 10 060
Славія 09 Мазыр «Юнацтва» 5 133
Слуцк 14 Слуцк «Гарадскі» 1 886
Смаргонь 26 Д2 Смаргонь «Юнацтва» 2 625
Спадарожнік 21 Д2 Рэчыца «СДЮШАР-8, Гомель
«Цэнтральны»
1 003
3 000
Тарпеда-БелАЗ 03  Жодзіна «Тарпеда» 6 524
Шахцёр 01  Салігорск «Будаўнік» 4 200
Энергетык-БДУ 10 Мінск «РЦАР-БДУ»РЦАР-БДУ
Гарадскі, Барысаў
1 500
5 402

Трэнеры і капітаны

правіць
Трэнеры і капітаны сезона 2021
Клуб Галоўны трэнер Капітан Адстаўкі трэнераў
БАТЭ   Віталь Жукоўскі   Станіслаў Драгун
Віцебск   Яўген Чарнухін   Арцём Скітоў
Гомель   Іван Біёнчык   Руслан Юдзянкоў
Дынама (Брэст)   Сяргей Кавальчук   Эдгар Аляхновіч
Дынама (Мінск)   Арцём Чалядзінскі (в. а.)   Сяргей Кісляк   Леанід Кучук (пасля 11-га тура)
Іслач   Арцём Радзькоў   Дзмітрый Камароўскі
Мінск   Вадзім Скрыпчанка   Юрый Астравух   Фёдар Шчарбачэнка (пасля 23-га тура)
  Сяргей Кузьмініч (в. а. у 24-м туры)
Нёман   Ігар Кавалевіч   Валерый Жукоўскі
Рух   Вячаслаў Грыгараў (в. а.)   Арцём Рахманаў   Кірыл Альшэўскі (пасля 18-га тура)
Славія   Міхаіл Марціновіч   Міхаіл Бараноўскі
Слуцк   Аляксандр Бразевіч   Ігар Бабко
Смаргонь   Ігар Трухаў   Леанід Ковель   Вячаслаў Герашчанка (пасля 22-га тура)
  Уладзіслаў Дукса (в. а. у 23―24 турах)
Спадарожнік   Аляксей Краўчанка (в. а.)   Ігар Ясінскі   Вячаслаў Ляўчук (пасля 11-га тура)[7]
  Віктар Кумыкоў[8]
Тарпеда-БелАЗ   Сяргей Зяневіч   Андрэй Хачатуран   Юрый Пунтус (пасля 17-га тура)
Шахцёр   Аляксей Бага   Юрый Кендыш   Раман Грыгарчук (пасля 16-га тура)
  Сяргей Гурэнка (пасля 23-га тура)
Энергетык-БДУ   Уладзімір Бяляўскі   Яўген Юдчыц
  Данііл Мірошнікаў

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

правіць

У 31-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны, акрамя Магілёўскай.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы
  Мінская вобласць 5 БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр
  Мінск 3 Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ
  Гомельская вобласць 3 Гомель, Славія, Спадарожнік
  Брэсцкая вобласць 2 Дынама (Брэст), Рух
  Гродзенская вобласць 2 Нёман, Смаргонь
  Віцебская вобласць 1 Віцебск
  Магілёўская вобласць 0

Стадыёны

правіць
Стадыёны сезона 2021
БАТЭ (Барысаў) Віцебск Гомель Дынама (Брэст)
Рух (Брэст)
Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)
Мінск
Барысаў-Арэна ЦСК «Віцебскі» «Цэнтральны» ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 13 121 Умяшчальнасць: 8 200 Умяшчальнасць: 14 300 Умяшчальнасць: 10 160 Умяшчальнасць: 22 324 Умяшчальнасць: 3 000
         
Іслач (Мінскі раён) Мінск Нёман (Гродна) Славія (Мазыр) Слуцк Смаргонь
Гарадскі, Маладзечна «Трактар» ЦСК «Нёман» «Юнацтва» Гарадскі «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 4 800 Умяшчальнасць: 17 600 Умяшчальнасць: 8 479 Умяшчальнасць: 5 133 Умяшчальнасць: 1 886 Умяшчальнасць: 2 625
         
Спадарожнік (Рэчыца) Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск)
СДЮШАР-8, Гомель «Цэнтральны» «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ Гарадскі, Барысаў
Умяшчальнасць: 1 003 Умяшчальнасць: 3 000 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 Умяшчальнасць: 5 402
   

Турнірная табліца

правіць
М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Шахцёр (Салігорск) 30 24 3 3 62  18 +44 75 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2022/23
2 БАТЭ (Барысаў) 30 19 8 3 61  27 +34 65 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2022/23
3 Дынама (Мінск) 30 19 5 6 55  20 +35 62 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2022/23
4 Гомель 30 17 8 5 57  23 +34 59
5 Рух (Брэст) 30 16 10 4 52  28 +24 58
6 Дынама (Брэст) 30 8 14 8 32  32 0 38
7 Віцебск 30 9 10 11 37  41 −4 37
8 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 30 10 6 14 38  43 −5 36
9 Слуцк 30 9 8 13 36  44 −8 35
10 Іслач (Мінскі раён) 30 9 7 14 38  47 −9 34
11 Нёман (Гродна) 30 9 7 14 36  36 0 34
12 Мінск 30 8 9 13 32  52 −20 33
13 Энергетык-БДУ (Мінск) 30 8 9 13 35  42 −7 33
14 Славія (Мазыр) 30 8 8 14 42  50 −8 32 Стыкавыя матчы
15 Смаргонь 30 4 9 17 26  66 −40 21   Выбыванне ў Першую лігу
16 Спадарожнік (Рэчыца) 30 2 1 27 12  82 −70 7

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

правіць
Дома / На выездзе1 БАТ ВІЦ ГОМ ДБР ДМН ІСЛ МІН НГР РУХ СЛМ СЛУ СМГ СПР ТЖД ШАХ БДУ
БАТЭ 4:0 3:2 0:2 1:1 2:2 1:0 3:0 3:2 3:0 3:0 1:0 2:1 3:0 1:0 2:1
Віцебск 0:0 0:0 3:1 0:0 0:4 3:1 2:0 0:0 2:2 0:0 5:0 3:0* 0:1 1:2 3:2
Гомель 2:2 4:1 0:0 2:0 2:0 5:0 2:0 0:0 3:0 4:1 0:0 2:0 1:1 2:3 4:0
Дынама Брэст 0:0 0:0 1:0 1:1 1:0 2:2 1:3 1:1 0:3 0:0 2:2 3:0* 3:2 0:3 0:1
Дынама Мінск 0:2 3:1 1:2 2:0 2:1 2:0 2:0 0:1 4:0 1:0 2:0 3:0* 3:0 1:2 2:0
Іслач 1:4 0:1 1:2 1:1 1:3 1:1 2:0 0:1 1:0 2:0 2:0 3:0* 0:0 0:1 0:4
Мінск 2:2 3:3 0:0 1:0 1:3 1:0 0:4 2:2 0:6 2:1 2:2 3:0* 0:2 0:3 2:1
Нёман 0:2 0:0 1:0 0:1 1:2 1:2 0:2 0:1 2:2 1:0 5:0 2:2 3:1 1:2 3:0
Рух 2:2 2:0 1:1 3:2 1:3 7:1 1:0 2:0 2:1 1:0 5:0 2:0 3:0 1:0 0:0
Славія 3:1 0:2 2:4 1:1 0:0 1:1 1:2 1:1 1:1 3:1 1:1 3:0* 0:1 0:4 2:3
Слуцк 3:4 1:2 1:4 1:1 1:1 2:1 2:2 1:1 3:0 2:1 2:1 3:2 2:0 1:4 2:0
Смаргонь 1:3 2:0 1:2 1:1 0:5 1:2 1:0 0:2 1:1 0:2 1:1 2:0 1:3 2:2 2:2
Спадарожнік 0:3* 4:3 0:3* 0:4 0:5 1:5 0:1 0:3* 0:3* 0:2 0:3* 0:3* 0:3* 1:2 0:3*
Тарпеда-БелАЗ 0:3 1:0 0:1 0:2 1:2 3:3 2:1 1:1 3:3 2:0 0:1 7:1 2:0 0:1 0:1
Шахцёр 1:0 2:0 0:1 1:1 1:0 4:0 1:0 1:0 4:1 4:1 1:1 3:0 3:0* 3:1 2:0
Энергетык-БДУ 1:1 2:2 3:2 0:0 0:1 1:1 1:1 1:1 0:2 2:3 1:0 3:0 0:1 1:1 1:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 28 лістапада 2021
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* Рэчыцкі «Спадарожнік» зняўся з турніру пасля 15-га тура, у застаўшыхся матчах камандзе было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

правіць

Па выніках сезона мазырская «Славія», якая заняла 14-е месца, была вымушана бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Крумкачы» з Мінска (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе.

Першы матч

правіць
2 снежня 2021
18:30
Славія (Мазыр) 1:0 (0:0) Крумкачы (Мінск) Стадыён: «Юнацтва»,
  Мазыр
Гледачоў: 1560
Суддзя: Віталь Севасцьянік (Гродна)
Ф. Нарх   90+2' football.by

Адказны матч

правіць
5 снежня 2021
14:00
Крумкачы (Мінск) 0:0 (0:0) Славія (Мазыр) Стадыён: САК «Алімпійскі»,
  Мінск
Гледачоў: 1100
Суддзя: Павел Каранец (Жодзіна)
football.by

Статыстыка ігракоў

правіць

Бамбардзіры

правіць
Ігрок Клуб Галы
1   Дэмбо Дарбо Шахцёр 19
2   Андрэй Салавей Гомель 18
3   Станіслаў Беленькі Дынама Брэст 13
-   Максім Скавыш БАТЭ / Шахцёр 13
5   Аблай Мбенг Дынама Мінск 10
6   Стывен Альфрэд Слуцк 9
-   Дзяніс Лапцеў Рух 9
-   Руслан Цевераў Віцебск 9
9   Дзмітрый Гомза Гомель 8
-   Дзмітрый Камароўскі Іслач 8
-   Франсіс Нарх Славія 8
-   Дзмітрый Юсаў Іслач / БАТЭ 8

Асістэнты

правіць
Ігрок Клуб Перадачы
1   Андрэй Бацула Дынама Мінск 11
2   Павел Няхайчык БАТЭ 10
3   Уладзіслаў Васільеў Энергетык-БДУ 8
-   Арцём Канцавы Рух 8
-   Шахбоз Умараў БАТЭ 8
-   Антон Шрамчанка Мінск 8
7   Валон Ахмедзі Шахцёр 7
-   Дэмбо Дарбо Шахцёр 7
-   Аляксандр Ксенафонтаў Віцебск 7
-   Андрэй Салавей Гомель 7
-   Дыегу Сантус Віцебск 7

Крыніца: Football.By

Узнагароды

правіць

Узнагароды сезона 2021 былі абвешчаны 9 снежня 2021 года на цырымоніі «Зорны мяч»[9].

Клубныя ўзнагароды

правіць
Узнагарода Лаўрэат Заўвага
Прыз справядлівай гульні Дынама (Мінск) За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
Прыз глядацкіх сімпатый Гомель За найбольшую наведвальнасць
Прыз «За волю да перамогі» Гомель
БАТЭ
За найбольшую колькасць валявых перамог
Прыз «Двума складамі» Дынама (Мінск) За найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд

Індывідуальныя ўзнагароды

правіць
Узнагарода Лаўрэат
Найлепшая брыгада арбітраў Віталь Севасцьянік (Гродна),
Сяргей Фірыновіч (Гродна),
Сяргей Гідрэвіч (Гродна)
Найлепшы брамнік   Павел Паўлючэнка (Рух)
Найлепшы абаронца   Андрэй Бацула (Дынама Мінск)
Найлепшы паўабаронца   Яўген Яблонскі (БАТЭ)
Найлепшы бамбардзір   Дэмбо Дарбо (Шахцёр) (19 галоў)
Самы карысны ігрок   Дэмбо Дарбо (Шахцёр) (19 галоў + 7 перадач)
Найлепшы нападнік   Андрэй Салавей (Гомель)
Найлепшы ігрок   Дэмбо Дарбо (Шахцёр)
Найлепшы трэнер   Іван Біёнчык (Гомель)

Зборныя чэмпіянату

правіць

Зборная «А»

правіць
Амплуа Ігрок Каманда
Бр   Павел Паўлючэнка Рух
Аб   Андрэй Бацула Дынама Мінск
Аб   Ягор Філіпенка Шахцёр
Аб   Якаў Філіпавіч БАТЭ
Аб   Руслан Юдзянкоў Гомель
ПА   Арцём Канцавы Рух
ПА   Яўген Яблонскі БАТЭ
ПА   Юліус Сёке Шахцёр
ПА   Антон Пуціла Дынама Мінск
Нап   Андрэй Салавей Гомель
Нап   Дэмбо Дарбо Шахцёр

Зборная «Б»

правіць
Амплуа Ігрок Каманда
Бр   Раман Сцяпанаў Дынама Брэст
Аб   Нікола Анціч Шахцёр
Аб   Аляксандр Сачыўка Шахцёр
Аб   Аляксандар Філіпавіч БАТЭ
Аб   Глеб Шаўчэнка Шахцёр
ПА   Вадзім Пабудзей Гомель
ПА   Дзяніс Грачыха Рух
ПА   Аляксандр Сялява Дынама Мінск
ПА   Шахбоз Умараў БАТЭ
Нап   Максім Скавыш БАТЭ / Шахцёр
Нап   Станіслаў Беленькі Дынама Брэст

Зноскі

  1. Исполком АБФФ ввел новый лимит на молодых игроков с сезона-2020/21(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 11 сакавіка 2021.
  2. Не более 15 тысяч рублей футболистам, не более 8 - тренерам. В Беларуси введен потолок зарплат
  3. В АБФФ заседал исполком. Рассмотрели лимиты, вознаграждения, количество замен и льготы новичкам
  4. Кто и с кем сыграет в первом туре высшей лиги сезона-2021? В Доме футбола прошла жеребьевка календаря
  5. Футбол. БФФ — "Крумкачам" об отказе в лицензировании: членство ООО "НФК Крумкачы" составляет менее двух лет подряд(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 11 сакавіка 2021.
  6. "Сморгонь" сыграет в высшей лиге в сезоне-2021
  7. Пасля 7-га тура не выконваў абавязкі, фармальна выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера быў Юрый Лукашоў, аднак фактычна камандай кіраваў Віктар Кумыкоў
  8. Фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера ў 8—11 турах, пасля быў прызначаны галоўным трэнерам, але абавязкаў ужо не выконваў
  9. Лауреаты года. Гомель в авангарде(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2021. Праверана 14 снежня 2021.

Спасылкі

правіць