Аблай Мбенг

сенегальскі футбаліст

Аблай Мбенг (нар. 19 мая 1992, Ціес, Сенегал) — сенегальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Арабі» з Унайзы.

Футбол
Аблай Мбенг
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 мая 1992(1992-05-19)[1] (31 год)
Грамадзянства  Сенегал
Рост 187 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Аль-Арабі
Клубная кар’ера[* 1]
0000—2013 Сенегал Дыяраф
2013—2015 Габон Сапен 14 (15)
2015—2021 Расія Ахмат (Грозны) 106 (22)
2021   Беларусь Дынама (Мінск) 15 (10)
2022 Кувейт Аль-Арабі (Кувейт) 6 (5)
2022— Саудаўская Аравія Аль-Арабі (Унайза)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2022.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Першы клуб у кар’еры афрыканскага форварда — «Дыяраф» з сенегальскай сталіцы. У 2013 годзе пераехаў у Габон, дзе выступаў у складзе «Сапена». У сезоне 2013/2014 нападнік стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 15 галоў.

У лютым 2015 года Мбенг стаў футбалістам расійскага клуба «Церак» (пазней перайменаваны ў «Ахмат»). Добра пачаўшы выступы ў новым клубе (за 5 першых матчаў забіў 4 галы), пасля выступаў нестабільна, чаргуючы паспяховыя адрэзкі з безвыніковымі. У маі 2019 года падоўжыў кантракт з «Ахматам» на тры гады, аднак у жніўні 2020 года самавольна з’ехаў у Афрыку і не выхадзіў на сувязь з клубам.

У сакавіку 2021 года, дасягнуўшы паразумення з чачэнскім клубам, далучыўся на правах арэнды да мінскага «Дынама»[2]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе і стаў асноўным нападнікам мінчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, у тым ліку адзначыўся двума хет-трыкамі. У жніўні 2021 года пакінуў стан клуба, а ў кастрычніку 2021 года падпісаў пагадненне з ізраільскім клубам «Макабі» з Петах-Тыквы[3]. Хутка «Дынама» выступіла з афіцыйнай заявай, дзе паведаміла аб тым, што футбаліст у аднабаковым парадку разарваў працоўныя адносіны з грозненскім і мінскім клубамі, што супярэчыць дакументам ФІФА[4]. У выніку, праз некалькі дзён «Макабі» спыніў супрацоўніцтва з футбалістам[5].

У красавіку 2022 года далучыўся да кувейцкага клуба «Аль-Арабі», а ў чэрвені перабраўся ў «Аль-Арабі» з Саудаўскай Аравіі

Зноскі