Будаўнік (стадыён, Салігорск)
«Будаўнік» — шматфункцыянальны стадыён у Салігорску, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Шахцёр», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4 200 месцаў.
«Будаўнік» | |
---|---|
![]() | |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Салігорск, вуліца Ленінскага камсамола, 51 |
Пабудаваны | 1973 |
Рэканструяваны | 2006 |
Хатняя каманда | «Шахцёр» |
Умяшчальнасць | 4 200[1] |
Памеры поля | 105×68 м |
Пакрыццё | натуральнае |
![]() | |
---|---|
![]() |
«Будаўнік»[2] |
Гісторыя
правіцьСтадыён «Будаўнік» быў узведзены ў 1973 годзе для спартыўных заняткаў работнікаў гарадскога «Будтрэста № 3». На той час меў адну трыбуну на 1 000 чалавек і аднапавярховы драўляны будынак.
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Сучасны выгляд спартыўная арэна набыла ў ходзе рэканструкцыі, праведзенай на працягу 2006 года. Былі надбудаваны яшчэ два паверхі, над адзінай усходняй трыбунай быў узведзены дах. Колькасць месцаў для гледачоў павялічана да 4 200. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў і трэнераў, трэніровачныя залы, прэс-цэнтр, памяшканне для медперсаналу. Пакрыццё футбольнага поля было цалкам заменена.
У 2009 годзе на стадыёне «Будаўнік» з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У 2017 годзе было абноўлена пакрыццё бегавых дарожак. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў. На стадыёне маецца трэнажорная зала.