ФК Смаргонь

беларускі футбольны клуб

«Смаргонь»беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Смаргонь
ФК Смаргонь.gif
Поўная назва ДУФКіС «Футбольны клуб „Смаргонь“»
Заснаваны 1987
Горад Смаргонь, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2650
Дырэктар Павел Люцько
Галоўны трэнер Ігар Трухаў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2022 2 месца ў Першай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Першая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе.

У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994 гадах, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 годзе «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці. У 1998 годзе клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 годзе выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 гадах «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу.

У 2006 годзе каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу. У 2007—2009 гадах «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе найлепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008 годзе. У 2009 годзе «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы.

Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезона «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы.

У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца.

Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.

Пачатак сезона 2019 для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсць паражэнняў у першых шасці турах, пасля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнерам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зменены склад каманды, аднак пазней каманда ізноў стала цярпець паражэнні, у выніку скончыла сезон на перадапошнім 14-м месцы, пасля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду.

У 2020 годзе «Смаргонь» узначаліў Вячаслаў Герашчанка, каманда ўзмацнілася добрымі выканаўцамі. У выніку атрымалася паказаць добры вынік, «Смаргонь» некаторы час ішла ў лідарах і ўзначальвала табліцу Першай лігі, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду з першых радкоў. Тым не менш, клуб завяршыў сезон на шостым месцы.

У пачатку 2021 года клуб атрымаў прапанову заняць месца ў Вышэйшай лізе, якое стала вакантным пасля адмовы «Гарадзеі» ад выступленняў. Паспяхова прайшоўшы працэдуру ліцэнзавання, «Смаргонь» у сезоне 2021 далучылася да элітнага дівізіёна. Аднак, хутка сабраная каманда не здолела стварыць канкурэнцыю іншым клубам, і «Смаргонь» разам з рэчыцкім «Спадарожнікам» апынулася ў канцы табліцы. У ліпені «Спадарожнік» зняўся з турніру, а «Смаргонь» добра падмацавалася і выдала неблагі адрэзак, але пазней зноў пайшлі паражэнні. У верасні Герашчанка быў адпраўлены ў адстаўку, камандай стаў кіраваць яго памочнік Уладзіслаў Дукса разам з маладым расійскім спецыялістам Антонам Міхашонкам, аднак пад іх кіраўніцтвам смаргонская каманда пацярпела два разгромныя паражэнні, пасля чаго новым трэнерам стаў Ігар Трухаў. Аднак і ён не здолеў выправіць сітуацыю, хутка «Смаргонь» пазбавілася шанцаў застацца ў Вышэйшай лізе і фінішавала на 15-м месцы.

У сезоне 2022 «Смаргонь» значна абнавіла склад, але здолела запрасіць шэраг вопытных ігракоў і лічылася адным з магчымых фаварытаў. Старт чэмпіянату атрымаўся няўпэўненым, каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пасля серыя з 9 перамог запар узняла каманду на першы радок табліцы. Далейшыя страты ачкоў не перашкодзілі за чатыры туры да фінішу гарантаваць вяртанне ў Вышэйшую лігу. Пасля гэтага «Смаргонь» прапусціла наперад «Нафтан» і заняла выніковае другое месца.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1987—1993: «Станкабудаўнік»
  • 1993: «Камунальнік»
  • з 1993: «Смаргонь»

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на красавік 2023 года[1].

Паз. Імя Нар.
12   Бр Павел Ахрамчук 1993
16   Бр Антон Велясюк 2003
3   Аб Крысціян Інтсоен 1999
4   Аб Ілья Жукаў 2002
11   Аб Сяргей Усеня 1988
14   Аб Уладзіслаў Шубовіч 2000
20   Аб Ілья Коваль 1998
37   Аб Уладзімір Есін 1995
44   Аб Арцём Дылеўскі 1997
77   Аб Максім Аўгусціновіч 2003
78   Аб Уладзіслаў Кавалевіч 2000
5   ПА Віталь Ліхцін 1995
6   ПА Павел Селязнёў 2000
Паз. Імя Нар.
7   ПА Альберт Капыціч (у арэндзе з «Нёмана») 2002
17   ПА Мацвей Дукса 2003
23   ПА Павел Горбач 2000
27   ПА Максім Гаявы 2002
30   ПА Мікіта Дубіцкі 2003
39   ПА Ягор Сямёнаў (капітан) 1988
80   ПА Станіслаў Атрашкевіч (у арэндзе з «Іслачы») 2002
89   ПА Ямуса Камара 2000
9   Нап Максім Пашкевіч 2002
10   Нап Ідрыс Нурадзін (у арэндзе з БАТЭ) 2002
25   Нап Лукуман Аліу 2003
40   Нап Марк Красноў 1995
88   Нап Глеб Рассадкін 1995

Рэзервовы складПравіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Дзмітрый Лапко 1999
2   Аб Вадзім Дак 2003
  Аб Максім Балахомскі 2003
  Аб Мікіта Галякевіч 2006
  Аб Дзмітрый Сіманкоў 2006
  ПА Назар Касевіч 2006
Паз. Імя Нар.
  ПА Леанід Рашкевіч 2005
  ПА Павел Рашкевіч 2005
  ПА Арцём Станкевіч 2005
  ПА Эрнест Таўкінь 2006
  Нап Данііл Янч 2005

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 16 15 3 1 11 13–34 7 1/16 фіналу
1992/1993 Другая (Д2) 16 30 4 5 21 17–70 13 1/16 фіналу   Вылет у Трэцюю лігу
1993/1994 Трэцяя (Д3) 17 34 4 9 21 27–80 17
4 сезоны на аматарскім узроўні (Д4)
1998 Другая — А (Д3) 12 26 6 6 14 26–51 24
1999 Другая — А (Д3) 5 24 11 8 5 35–23 41
2000 Другая — А (Д3) 4 22 10 5 7 28–23 25 1/16 фіналу Выхад у фінальны раўнд
Другая (Д3) 4 14[A] 5 3 6 14–17 18
2001 Другая (Д3) 2 34 25 4 5 63–16 79 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 14 30 8 5 17 21–36 29 1/32 фіналу
2003 Першая (Д2) 3 30 17 7 6 47–20 58 1/16 фіналу
2004 Першая (Д2) 3 30 14 11 5 49–21 53 1/32 фіналу
2005 Першая (Д2) 3 30 15 9 6 57–35 54 1/16 фіналу
2006 Першая (Д2) 2 26 16 7 3 57–27 55 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2007 Вышэйшая (Д1) 10 26 6 8 12 15–29 26 1/16 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 9 11 26–39 39 1/8 фіналу
2009 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 9 15 17–46 15 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2010 Першая (Д2) 12 30 8 8 14 33–43 32 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 11 30 9 7 14 32–45 34 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 10 28 7 10 11 23–32 31 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 45–35 46 1/8 фіналу
2014 Першая (Д2) 4 30 13 7 10 42–32 46 1/16 фіналу
2015 Першая (Д2) 5 30 15 8 7 60–41 53 1/8 фіналу
2016 Першая (Д2) 5 26 10 8 8 40–39 38 1/8 фіналу
2017 Першая (Д2) 13 30 6 11 13 34–50 29 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 11 28 6 10 12 19–44 28 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 14 28 4 6 18 27–63 18 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 6 26 10 6 10 29–26 36 1/32 фіналу Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2021 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 9 17 26–66 21 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 2 24 16 4 4 46–27 52 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
  1. Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць